Грамадства55

Беларускую мову будуць вывучаць у кітайскіх ВНУ

Беларускую мову будуць вывучаць у кітайскіх ВНУ, паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, выступаючы ў Доме дружбы на пасяджэнні моладзевага клуба «Юны дыпламат».

Асноўная ўвага падчас мерапрыемства было нададзеная ролі дыпламатыі ва ўмацаванні дружбы паміж народамі Кітая і Беларусі. Па ацэнцы Цуй Цыміна, паміж краінамі ўстанавіліся вельмі добрыя адносіны практычна ва ўсіх сферах. Кітайскі дыпламат лічыць важным, што ў Мінску і іншых гарадах Беларусі школьнікі і гімназісты вывучаюць кітайскую мову. У тым, што яны дасягаюць нядрэнных поспехаў, пасол здолеў пераканацца, паслухаўшы кітайскія песні і вершы ў выкананні беларускіх дзяцей.

Намеснік старшыні Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў Галіна Пяткевіч выказала ўпэўненасць, што сустрэча з паслом Кітая паслужыць больш актыўным беларуска-кітайскім сувязях у галіне адукацыі і культуры.

Намеснік старшыні таварыства дружбы «Беларусь — Кітай» Аліна Грышкевіч лічыць, што ў сценах Дома дружбы праводзіцца шмат мерапрыемстваў, разлічаных на маладзёжную аўдыторыю, якія дазваляюць больш даведацца пра Кітай, яго культуру і гісторыю. Насычанай абяцае быць і беларуска-кітайская праграма мерапрыемстваў на наступны год, напярэдадні 25-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць