Літаратура44

У Мінску прайшло ўручэнне літаратурнай прэміі «Дэбют» ВІДЭА

Сёння, 23 cакавіка, у музеі Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці прайшла цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі «Дэбют».

«Наша Ніва» вяла відэатрансляцыю анлайн. Зараз жа вы зможаце паглядзець поўную версію цырымоніі ўручэння.

«Дэбют» — штогадовая літаратурная прэмія, уручаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу, напісаную на беларускай мове або перакладзеную на яе. Уручаецца аўтару або перакладчыку, які меў узрост да 35 гадоў на момант выдання кнігі.

Прэмія заснаваная ў 2010 г. Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і фондам «Вяртанне» (Мінск).

Сёлета на перамогу прэтэндавалі наступныя кнігі:

Проза

Анатоль Івашчанка. «Анаталогія» — Мінск: «Кнігазбор»;

Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта» — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;

Кірыл Стаселька. «Дзіцячы маніфест». — Мінск: «Галіяфы»;

Паэзія

Мікіта Найдзёнаў. «Развітанцы». — Мінск: «Кнігазбор»;

Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: «Кнігазбор»;

Ангела Эспіноза Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: «Логвінаў»;

Пераклад

Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: «Логвінаў»;


Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: «Логвінаў»;


Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: «Логвінаў».

У жанры «проза» перамог Анатоль Івашчанка. У намінацыі «паэзія» ўсе прэтэндэнты атрымалі заахвочвальнае 2-е месца. У «перакладзе» перамагла Святлана Рогач.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць