Грамадства11

У Вялікі Чацвер мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі абмылі ногі 12 вернікам ФОТАФАКТ

24 сакавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

На ўспамін пра ўчынак Езуса, які перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі здзейснілі абрад абмыцця ног 12 вернікам.

У гаміліі іерарх звярнуў увагу, што ў цэнтры гэтай цэлебрацыі знаходзяцца сакрамэнт Эўхарыстыі і служэнне бліжнім: «Словы ўстанаўлення Эўхарыстыі з’яўляюцца б’ючымся сэрцам Касцёла. У гэтым сэнсе вельмі важнай з’яўляецца тэалагічная прыказка: «Касцёл цэлебруе Эўхарыстыю, а Эўхарыстыя будуе Касцёл». Гэта азначае, што там, дзе цэлебруецца Эўхарыстыя, там Касцёл жыве, праяўляецца ў сваёй паўнаце і характарызуецца Божым дынамізмам».

Мітрапаліт дадаў таксама: «Хрыстус кажа нам: «Памятайце аб тым, што Я вам учыніў, і адначасова паступайце гэтак жа ў памяць пра Мяне». Імітацыя Хрыста распачынаецца ў момант бескарыслівага служэння, чыніць тое, чаго іншыя не хочуць або не могуць».

«Абмыццё ног апосталам — гэта таксама прыгожая прэзентацыя святарства і сакрамэнту паяднання. Мы ідзём праз жыццё, несучы смецце штодзённага жыцця – нашы падзенні, грахі, слабасці. Яны перашкаджаюць нам. Але Езус ачышчае нас ад іх. Мы становімся новымі і можам распачынаць жыццё нанова, — заўважыў іерарх.

Таму ў святле сённяшняга Евангелля мы павінны спытаць сябе саміх: «Што мы ўчынілі патрабуючым і колькі ног абмылі?»»

«Калі мы хочам убачыць, як выглядае Хрыстус, то павінны шукаць Яго аблічча не ў кнігах, фатаграфіях, кіно, тэлепраграмах, але ў служэнні бліжнім. Менавіта там мы ўбачым сапраўднае аблічча Хрыста», — падкрэсліў арцыпастыр.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў бочную наву, дзе ўтворана сімвалічная цямніца, у якой пасля арышту знаходзіўся Езус.

З алтара быў зняты абрус, табэрнакулюм застаўся пустым і прыадчыненым. Ад гэтага моманту Эўхарыстыя не будзе цэлебравацца да Пасхальнай вігіліі. Ля сімвалічнай цямніцы вернікі адаруюць Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Сёння ў католікаў — Вялікая Пятніца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць