Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара г. Орша, 1987 года нараджэння, які падазраецца ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў.
У праваахоўныя органы звярнуліся грамадзяне і паведамілі, што ў чарзе ў пунктах абмену валют малады чалавек прапаноўваў зэканоміць час і абмяняць грошы па больш выгадным курсе.
Пры разліку ён перадаваў грошы ў рукі суразмоўцы, даючы пераканацца, што тут уся абумоўленая сума. Затым забіраў грошы, абяцаючы дадаць «працэнты зверху» і вяртаў. Пазней грамадзяне выяўлялі, што іх падманулі і сродкаў значна менш.
Па паведамленых пацярпелымі прыкметах падазраваны быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Пры гэтым атрыманы звесткі пра выкарыстанне ім розных галаўных убораў і акуляраў для цяжкасці пазнавання. Гэтая інфармацыя правяраецца.
Супрацьпраўныя дзеянні, пра якія вядома праваахоўным органам, мелі месца ў сталічным універсаме «Першамайскі» і на тэрыторыі рынкавага комплексу «Ждановічы».
Следчыя мяркуюць, што такіх фактаў можа быць значна больш, а геаграфія здзяйснення аналагічных злачынстваў не абмяжоўваецца тэрыторыяй сталіцы і закранае іншыя рэгіёны. Усталёўваецца таксама магчымае дачыненне падазраванага да іншых проціпраўных дзеянняў
УСК па г.Мінску звяртаецца да грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў мужчыны, адлюстраванага на фота, ці маюць іншую карысную для расследавання інфармацыю, з просьбай паведаміць пра гэта па наступных тэлефонах: (017) 285-73-79, (017) 288-76 -02, (017) 395-75-67, (044) 500-31-11.


Каментары