Грамадства

Аватараў не прызнаў сябе вінаватым у кантрабандзе выбуховага прыстасавання, а таксама па ўдакладненым абвінавачанні

29-гадовы Тарас Аватараў на слуханнях у судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 мая не прызнаў сябе вінаватым у кантрабандзе выбуховага прыстасавання (ч. 2 арт. 228 КК), а таксама па ўдакладненым абвінавачанні. Жыхар Наваполацка, які правёў некалькі месяцаў ва Украіне ў структурах «Правага сектара», прызнаў віну ў незаконным абароце выбуховага прыстасавання (ч. 2 арт. 295 КК).

Пры гэтым Аватараў паспрабаваў уступіць у палеміку з дзяржабвінаваўцам адносна правільнасці таго, што канфіскаваны ў яго прадмет кваліфікуецца як «выбуховая прылада». Малады чалавек, аперуючы даведачнымі звесткамі са спецыяльнай літаратуры і заканадаўства, настойвае на тым, што пры затрыманні ў Мінску ў яго была канфіскаваная ўсяго толькі сігнальная зброя, а не выбуховае прыстасаванне на аснове асколачнай гранаты. Аватараў катэгарычна настойвае на тым, што ў выбуховым прыстасаванні маецца узрывальнік, а ў канфіскаваным у яго прадмеце — запал, таму гаворка можа ісці толькі пра сігнальную зброю, абарот якой не забаронены.

Варта зазначыць, што паказанні Аватарава адносна выбуховага прыстасавання блытаюцца і мяняюцца не толькі ад аднаго судовага пасяджэння да іншага, але і падчас саміх пасяджэнняў. Спачатку ён паведамляў, што знайшоў прыстасаванне ўжо ў Мінску, затым, што яго падкінулі ў машыну па дарозе з Кіева ў Гомель нейкія супрацоўнікі. Потым ён паведаміў, што гранату даў нейкі Кулібін, і з ёй Аватараў збіраўся на тэрыторыю Расіі для вядзення глыбіннай выведкі.

Сёння Аватараў наогул заявіў, што не можа гаварыць у адкрытым судовым пасяджэнні, як у яго апынуўся боепрыпас.

Нагадаем, жыхар Наваполацка Тарас Аватараў (да 2011 года — Поспіх) быў затрыманы на чыгуначным вакзале ў Мінску раніцай 26 лістапада 2015 года. Пры вобшуку ў яго выяўленыя маска з прарэзамі для вачэй, два пашпарты, самаробнае выбуховае прыстасаванне на аснове асколачнай гранаты, сігнальны пісталет, падобны на ПМ, электронныя носьбіты, чорна-чырвоны сцяг, а таксама даведка аб удзеле ў антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Украіны ад імя «Правага сектара». У момант затрымання на падазроным была армейская бронекамізэлька.

Каментары

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць