Улада

У Горадні зьявіцца вуліца Шыдлоўскага

Тапанімічная камісія пры Гарадзенскім гарвыканкаме прыняла рашэньне аб перайменаваньні некаторых вуліц у новадалучаных раёнах гораду.

Тапанімічная камісія пры Гарадзенскім гарвыканкаме прыняла рашэньне аб перайменаваньні некаторых вуліц у новадалучаных раёнах гораду.

У сувязі з тым, што некаторы час таму да Горадні былі далучаны навакольныя вёскі, паўстала пытаньне аб наданьні назваў вуліцам у гэтых вёсках, тым больш, што некаторыя назвы дублююцца з назвамі ў горадзе. Паводле рашэньня камісіі на гарадзкіх ускраінах зьявяцца вуліцы ў гонар гарадзенскага кампазытара Канстанціна Шыдлоўскага, камандзіра 3‑га кавалерыйскага корпуса Мікалая Асьлікоўскага, героя СССР Бажоры.

Тое, што Горадня атрымала назву вуліцы імя Шыдлоўскага, можна расцэньваць як добры знак. Грамадзкасьць горада павінна прыкласьці ўсе высілкі дзеля таго, каб хутка ў Горадні зьявіліся вуліцы Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Васіля Быкава, Апанаса Цыхуна.

У ходзе паседжаньня камісіі далося заўважыць тэндэнцыю, што гарадзкія ўлады баяцца даваць гарадзкім вуліцам назвы ў гонар лепшых людзей нашай краіны, жыцьцё якіх было зьвязана з нашым горадам — Аляксея Карпюка, Васіля Быкава, Міхася Ткачова. Так катэгарычна была адкінута прапанова назваць вуліцу ў вёсцы Кульбакі ў гонар ксяндза Уладзіслава Талочкі, знакамітага беларускага сьвятара, філёзафа, сябра Ю. Ядкоўскага. А між тым акурат у Кульбаках нарадзіўся бацька сьвятара, там дасюль жывуць яго сваякі.

Шыдлоўскі Аляксандар Канстанцінавіч (18.06.1911 — 26.09.2002) дзеяч заходнебеларускага культурнага і грамадзка‑палітычнага жыцьця, кампазытар, аўтар вядомых песень, стваральнік песенных калектываў, гарачы патрыёт Беларусі і Горадні

Паводле harodnia.com

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Усе навіны →
Усе навіны

«Белпошта» выпусціла скрынку для пасылак з магілёўскай ратушай, але пераблытала яе з іншым будынкам

Галы Эрлінга Холанда на чэмпіянаце свету выклікалі мікраземлятрусы ў Нарвегіі

Самы працяглы ў свеце авіярэйс запусцяць у наступным годзе: пасажыры будуць знаходзіцца ў небе 22 гадзіны1

МЗС выклікала часовага паверанага Украіны і ўручыла яму ноту пратэсту7

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы18

СБУ сцвярджае, што перахапіла расійскі дакумент, з якога вынікае, што ўкраінскіх БПЛА над трасай пад Бранскам не было10

Закрываецца папулярная мінская пякарня LЁN8

Вось як гарыць Масква пасля атакі дронаў ФОТЫ43

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць