Свет

Паводка ў Кітаі: загінулі больш за 150 чалавек

Больш за 150 чалавек загінулі ў выніку паводкі ў паўночных і цэнтральных раёнах Кітая, дзясяткі людзей лічацца зніклымі без вестак. Сотні тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

Больш за ўсё ад паводак і апоўзняў пацярпелі правінцыі Хэбэй і Хэнань.

Каля 114 чалавек загінулі ў Хэбэі, 111 — лічацца зніклымі, па меншай меры 53 тысячы дамоў былі разбураныя.

У горадзе Сінтай, дзе загінулі 25 чалавек, людзі выйшлі на дэманстрацыю, абвінаваціўшы ўлады ў тым, што іх ніхто не папярэдзіў аб паводцы.

Тысячы жыхароў вёсак перакрылі дарогу ў пятніцу, аднак паліцыя змагла іх разагнаць, паведамляе выданне South China Morning Post. Яны таксама скардзіліся на адсутнасць папярэджанняў аб паводцы і недастатковыя намаганні па выратаванні людзей.

У правінцыі Хэнань загінулі не менш за 15 чалавек, былі эвакуяваныя 72 тысячы чалавек.

Кітайскія ўлады паведамілі, што дадуць пацярпелым раёнам сродкі на аднаўленне. Ва ўсіх пацярпелых раёнах адзначаюцца перабоі з электрычнасцю і транспартным рухам.

Праліўныя дажджы не спыняюцца ў розных раёнах Кітая з канца чэрвеня. Асабліва складаная абстаноўка назіраецца ў рэгіёнах у басейне ракі Янцзы. Ахвярамі паводак, сходаў селяў і апоўзняў за гэтае лета ў Кітаі сталі больш за 200 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць