Меркаванні

Героі побач

Зайздрасьць не дае нам убачыць нашых надзвычайных людзей. Хаця беларускія героі жывуць побач з намі. Сядзяць на «хіміях», ладзяць пікеты, вывешваюць сьцягі, аднаўляюць спадчыну, пішуць кнігі, выдаюць газэты. Урэшце, проста размаўляюць па-беларуску. Піша Руслан Равяка.

Сьветлыя, сьветлыя нашы памерлыя.

Цёмныя, цёмныя нашы штодзённыя.

"N.R.M."

Зайздрасьць не дае нам убачыць нашых надзвычайных людзей. Хаця беларускія героі жывуць побач з намі. Сядзяць на «хіміях», ладзяць пікеты, вывешваюць сьцягі, аднаўляюць спадчыну, пішуць кнігі, выдаюць газэты. Урэшце, проста размаўляюць па-беларуску. Піша Руслан Равяка.

У Беларусі няма герояў. Прынамсі жывых. Усе беларускія героі — нябожчыкі. Нават адзіны Герой Беларусі, лётчык Уладзімер Карват, атрымаў званьне пасьмяротна. І рэч тут ня ў тым, што ў нас няма каму рабіць надзвычайныя ўчынкі. Рэч у нас саміх.

Знаёмы неяк расказваў пра адну сустрэчу ў Маскве, яшчэ за савецкім часам, з адным прафэсарам-расейцам. Той падзяліўся назіраньнем, якое дзівіла маскоўскае навуковае асяродзьдзе. У тыя часы ўсе навуковыя абароны мусілі ўзгадняцца ў сталіцы СССР. Калі абараняўся армянін, у Акадэмію перадавалася скрыня каньяку. Калі грузін — сама меней вялікая бутля віна. Нават украінцы дасылалі разам з навуковай працай добры шматок сала з гарэлкаю. З БССР у Маскву сьледам за працай прыходзіла як мінімум пяць даносаў ці ананімак.

Гэтая зайздрасьць не дае нам убачыць нашых надзвычайных людзей. Хаця беларускія героі жывуць побач з намі. Сядзяць на «хіміях», ладзяць пікеты, вывешваюць сьцягі, аднаўляюць спадчыну, пішуць кнігі, выдаюць газэты. Урэшце, проста размаўляюць па-беларуску.

Так склалася гістарычна, а можа, так патрэбна Богу, што да першага-найлепшага мы ставімся зь недаверам. Спрабуем прынізіць хаця б ва ўласных вачах. Самі не разумеючы гэтага.

Спытай у беларуса пра якога чалавека, дадаўшы: «Вось гэты сапраўды годны чалавек, робіць нешта вартае!» — і пачуеш: «Так, зразумела... Але не такі ён добры... Але не такі ён добры, а накраў ён... Дый ня проста так у яго ўсё выходзіць, няйнакш мае падвязкі наверсе, а магчыма, і супрацоўнічае з…»

Хто думаў з сучасьнікаў Ларысы Геніюш, Францішка Аляхновіча, Вацлава Ластоўскага, што жыве побач зь вялікімі й незвычайнымі людзьмі? Веліч чалавека ў нас разумеюць толькі па яго адыходзе з гэтага сьвету. Нават Быкаў, пакуль быў жывы, не падаваўся нейкім клясыкам.

Зрэшты, магчыма, недальнабачны ў гэтым сэнсе ўвесь сьвет. Жылі ж мы ўсе побач, у адзін час са сьвятым чалавекам, але зразумелі гэта толькі пасьля адыходу Яна Паўла ІІ…

Але ж чужынцы ня ганьбяць сваіх. А мы, як у той песьні Шалкевіча, усе чакаем героя-асілка, які нарэшце вызваліць беларусаў ад усяго дрэннага. А герой той ужо даўно памёр. Мы самі яго штодня ўтоптваем ў бруд…

Баранавічы

Каментары

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць