Свет3535

Дачка Пяскова: У Расіі выдатна жывецца толькі багатым 

Лізавета Пяскова — дачка Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У апошнія тыдні Пяскова напісала некалькі рэзанансных пастоў, а таксама дала інтэрв'ю, якія разляцеліся на цытаты. Прапануем самыя вострыя думкі. 

Я даўно жыву ў Парыжы. Раней гэта быў светлы бяспечны горад, а цяпер вакол мігранты падмануць спрабуюць. Я ні ў якім разе не расіст, але згодная з Трампам — Парыж ужо не Парыж.

У Парыжы зручней, там значна больш паспяваеш, чым у Маскве. Клімат добры. Я чалавек свету, касмапаліт. Мне смешна, калі кажуць, што я павінна жыць у Расіі. Я ні адзін горад не лічу родным. Жартам у сям'і мы называем адзін аднаго качэўнікамі.

У Расіі добра, але выдатна жывецца толькі багатым. Гэта абсурд, што мільёны людзей нашай багатай краіны вымушаныя «выжываць». Еўропа больш прыстасаваная для жыцця простых людзей. У нашай сям'і ніколі ў жыцці не адчувалі зайздрасці і злосці да больш паспяховых або багатых, чым мы. Памятаю часы, калі мама з татам па начах з'язджалі бамбіць, таму што грошай не было.

З татам мы палітыку не абмяркоўваем, але ў нас розныя погляды. Я лічу, што ў Расіі трэба мяняць сістэму адукацыі. Усе павінны вучыць мовы: у рускіх людзях закладзена генетычная схільнасць да засваення замежных моў. Упэўненая, у Расіі, найбагацейшай краіне, мае мары аб адукацыі калі-небудзь стануць явай.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць