Здарэнні

У Смаргоні мужчына дамагаўся дзвюх дзяўчынак. Мясцовая жыхарка дапамагла затрымаць яго

Смаргонка Таццяна Стахурская палола грады ў сваім падвор'і на вуліцы Камсамольскай, калі пачула за кустамі галасы мужчыны і дзвюх дзяўчынак. Па размове жанчына зразумела, што мужчына дамагаецца дзяўчынак.

Таццяна кінулася ў кусты. Там убачыла мужчыну з тэлефонам, насупраць яго стаялі дзеці.

— Што ты тут робіш? — спытала яна ў мужчыны.

— Дзяўчынкі прасілі патэлефанаваць, — прыйшоў у сябе спалоханы мужчына.

У наступнае імгненне ён адкінуў Таццяну ўбок і пабег.

Таццяна павяла дзяўчынак да бацькоў. Па дарозе спытала, чаму дзеці пайшлі за незнаёмым. Тыя адказалі, што мужчына абяцаў купіць для іх нешта смачнае.

Гэтага чалавека Таццяна бачыла гадзіну назад. Дзяўчынкі гушкаліся на арэлях, а ён сядзеў на лаўцы і глядзеў на іх. Тады жанчына і падумаць не магла нічога дрэннага.

Потым мама адной з дзяўчынак выклікала міліцыю. Следча-аператыўная група пачала дзяжурыць у Цэнтральным і Усходнім раёнах.

Каля аптэкі на вуліцы Савецкай міліцыянеры заўважылі падобнага мужчыну. Яны затрымалі яго і даставілі на месца злачынства. У ім Таццяна пазнала таго, каго бачыла ў кустах з дзяўчынкамі.

Завялі крымінальную справу. Пасля высветлілася, што ў 40-гадовага жыхара Смаргоншчыны ёсць псіхічныя адхіленні. Яго змясцілі ў псіхбальніцу ў Жодзішках.

Каментары

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць