Ці нармальна, што на «Ждановічах» пад чырвоным сцягам гандлююць пнеўматычнай зброяй?
Ліст і фотаздымак даслаў у рэдакцыю чытач Алег Грушэцкі.
«На мінскім рынку «Ждановічы» спакойна гандлююць пнеўматычнай зброяй пад чырвоным сцягам з сярпом і молатам. Сцягам дзяржавы, якой няма, хоць Беларусь даўно незалежная.

Прылавак са зброяй пад чырвоным сцягам стаіць ля самага ўвахода на рынак, непадалёк ад аўтобуснага прыпынку «Масюкоўшчына» — міма яго не пройдзеш. Сцяг з камуністычнай сімволікай (забароненай у нашых еўрапейскіх краінах-суседках, але не ў нас), што лунае над «Ждановічамі», можна ўбачыць здалёк.
Адміністрацыйных парушэнняў паводле беларускіх законаў у гэтым быццам бы няма, таму адміністрацыю рынка, падобна, гэта не хвалюе. Аднак з улікам таго, што апошнім часам савецкая сімволіка далёка не ўсім даспадобы, адміністрацыі варта было б задумацца.
У многіх беларускіх сем’ях сваякі пацярпелі ад «Вялікага тэрору», сталінскіх рэпрэсій, былі растраляны альбо прайшлі праз лагеры. І ўсё гэта так ці інакш звязана з падобнай сімволікай. Але паспрабуйце гэта растлумачыць прадаўцу за прылаўкам.
Відаць, не ўсім даспадобы незалежнасць нашай маладой ды самастойнай Беларусі. Камусьці хочацца ўсё вярнуць у мінулае. Дык можа трэба не за патрыётаў брацца, якія выступаюць за нашу незалежнасць і цэласнасць, а правяраць тых, каму наша незалежнасць не даспадобы?»
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары