Грамадства11

Як «Советская Белоруссія» лічыла сваю шкоду па «справе БелТА»

Генеральны дырэктар партала Tut.by Людміла Чэкіна апублікавала допіс у Facebook, дзе тлумачыць сітуацыю з грамадзянскім пазовам «Советской Белоруссіі» па «справе БелТА» да ўсіх абвінавачаных, якія заходзілі ў платны доступ БелТА пад паролямі, што належалі «Советской Белоруссіі».

Калі «Советская Белоруссія» лічыла сваю шкоду, яны бралі кошт сваёй падпіскі за месяц (гэта 160 рублёў або 177 рублёў за розныя перыяды) і памнажалі месячную стаўку на кожны заход кожнага абвінавачанага, «адбіваючы» такім чынам кошт сваёй падпіскі ў некалькі разоў.

Людміла Чэкіна ставіць пад сумнеў агучаныя ў судзе факты «складанасцяў з заходамі» ў падпісчыкаў.

— Гэтыя «складанасці» наогул выклікаюць вялікі сумнеў, паколькі сістэма, пабудаваная БелТА, была «адзін пароль на рэдакцыю» — гэта значыць для некалькіх супрацоўнікаў падпісчыка. Калі ўваход «несанкцыянаванай асобы» мог выклікаць збой, то сапраўды гэтак жа збой мог выклікаць уваход яшчэ аднаго «лішняга» супрацоўніка «СБ».

Чэкіна звяртае ўвагу, што ў якасці падставы пазову «Советская Белоруссія» заяўляе выключна «атрыманне канкурэнтнай перавагі ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» пры размяшчэнні на інтэрнэт-партале Tut.by аператыўнай і дакладнай інфармацыі, атрыманай да таго ж без аплаты».

— Але выбачайце, пра якую «канкурэнтную перавагу» ідзе гаворка? Бо ў «СБ. Беларусь сегодня» была падпіска, а значыць — былі ўсе магчымасці размяшчаць матэрыялы БелТА з максімальнай аператыўнасцю!

На думку Чэкінай, вельмі важна звярнуць увагу на тое, што, нягледзячы на ​​наяўнасць «заходаў» супрацоўнікаў Tut.by у падпіску БелТА «пачытаць» (што, на яе думку, пытанне адказнасці супрацоўнікаў, а не Марыны Золатавай), інфармацыя БелТА размяшчалася на Tut.by пасля з'яўлення яе ў адкрытым доступе (гэта значыць з поўным выкананнем умоў для бясплатнага размяшчэння). За ўвесь перыяд выяўлена толькі два выпадкі, калі гэта было не так.

Каментары1

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць