Музыка

Марку «200 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі» выпусцяць напярэдадні дня нараджэння кампазітара ФОТА

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 4 мая выпускае ў абарачэнне паштовую марку «200 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі», паведамляе Белпошта.

Намінал маркі M адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі прыярытэтнай.

Дызайн маркі распрацавала Алена Мядзведзь. У лісце сем марак і адзін купон. Памер ліста 127х147 мм. Наклад маркі 49 тысяч.

У дзень выпуску ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) пройдзе спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Алены Мядзведзь.

Штемпель спецгашения:

Праект падрыхтаваны па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Беларускі і польскі кампазітар, дырыжор, педагог Станіслаў Манюшка нарадзіўся 5 мая 1819 года ў маёнтку Убель Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Убель Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці). Манюшка вядомы як стваральнік польскай нацыянальнай класічнай оперы («Галька», пастаўлена ў Варшаве ў 1858). Камічную оперу «Ідылія» («Сялянка», сумесна з К. Кжыжаноўскім), пастаўленную ў 1852 годзе ў Мінску, музыказнаўцы лічаць першай беларускай операй, дзякуючы выкарыстанню ў лібрэта беларускай мовы (разам з польскай) і беларускага музычнага фальклору.

Юбілейная дата — 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі — занесеная ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць