Грамадства5151

Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ

У 1990-я адным з самых адыёзных прапагандыстаў Беларусі лічыўся Юрый Азаронак. Ён нячаста трапляў у кадр, больш працаваў як рэжысёр.

Слесар па адукацыі, Азаронак праславіўся ў 1995 годзе, калі напярэдадні рэферэндума зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім параўнаў калабарантаў часоў Другой сусветнай вайны і сучасных беларускіх нацыяналістаў.

На схіле сваё кар'еры Азаронак запомніўся толькі колькасцю публічна атрыманых поўх — то ад Філіпа Кіркорава, то ад Міколы Статкевіча. 

І вось гэтае прозвішча зноў узнікла на тэлебачанні — карэспандэнтам СТБ стаў сын Юрыя Азаронка. Рыгор пачаў працаваць у манеры бацькі. 

Вытрымкі з учорашняга яго выступлення ў эфіры:

«Ёсць такая ніша — народ смяшыць. У Беларусі яна занятая гэтак званай несістэмнай апазіцыяй. Чарговая клаўнада адбылася, як і чакалася, адбылася ў гэтую нядзелю, калі ўся краіна выбірала парламент. […] Давайце паглядзім, што творчы калектыў клоўнаў прапанаваў народу на выбарах.[…] Касіць ад войска па вар'яцтве балбатунам з кожным годам усё цяжэй. […] Дэпутацкая недатыкальнасць дапамагла б ім разняволіць свае фрэйдысцкія комплексы. […]

Клоўны ўспомнілі, што цяпер 21 стагоддзе і ўзброіліся гаджэтамі і ўзяліся здымаць усё запар. Але пакуль яны проста здымалі і на іх ніхто не звяртаў увагі, артыстам станавілася сумна, душа патрабавала хайпа», — кажа Азаронак-малодшы, пераконваючы завочных апанентаў, што «народ пляваць на вас хацеў». 

Стыль сына нагадвае бацькоўскі. Такія ж нічым не падмацаваныя сцверджанні: 

«Любы адэкватны чалавек разумее, што калі разрыў складае 40 або 50 працэнтаў, то чыста тэхнічна сфальсіфікаваць такое немагчыма».

«Прадстаўнікі дзясяткаў краін АБСЕ і ШАС: палітыкі, дыпламаты, эканамісты! Яны былі ў захапленні ад таго, як у Беларусі прайшлі выбары!»

Вядома, што Рыгор адвучыўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысёра, потым служыў у войску і пайшоў на дэмбель у званні яфрэйтара.

Апроч работы на тэлебачанні, ён вядзе і свой блог на ютубе — раней там былі фільмы пра Буніна, а цяпер Азаронак-малодшы выдае сябе за псіхааналітыка і «выстаўляе дыягназы» сваім завочным апанентам. 

Каментары51

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць