Пакуль даюць штрафы. Аднавіліся суды над удзельнікамі акцыі супраць інтэграцыі

Фота Надзеі Бужан
У Мінску ўзнавіліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня. З 8 па 10 студзеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі запланавана каля 50 судоў па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах), піша spring96.org.
Судом Маскоўскага раёна Алена Талстая аштрафаваная на 50 базавых велічынь (1350 рублёў), Віктар Савіч — 675 рублёў, Вячаслаў Касінераў — 810 рублёў, Марына Касінерава — 810 рублёў, Сяргей Антончык — 810 рублёў.
Суды працягваюцца.
Заўтра і паслязаўтра пройдуць суды над Уладзімірам Арловым, Уладзімірам Някляевым, Вячаславам Сіўчыкам, Лявонам Баршчэўскім ды інш.
У сераду адновяцца суды за акцыі за незалежнасць Беларусі: расклад на 8-10 студзеня. Чакаюцца дзясяткі справаў
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары