У Іране затрымалі чалавека, які запісаў на відэа збіццё ўкраінскага «Боінга»
Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана затрымаў чалавека, які запісаў на відэа траплянне ракеты іранскіх СПА ў пасажырскі лайнер авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» (МАУ) 8 студзеня. Журналіст, які апублікаваў відэа, кажа, што затрымалі не таго, піша bbc.com.
Верагодней за ўсё, затрыманаму будуць выстаўленыя абвінавачванні, звязаныя з нанясеннем шкоды нацыянальнай бяспецы.
«Боінг-737» «Міжнародных авіяліній Украіны» пацярпеў крушэнне 8 студзеня праз некалькі хвілін пасля вылету з аэрапорта Тэгерана. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія знаходзіліся на борце.
Іранскія СМІ паведамілі пра затрыманне вартавымі ісламскай рэвалюцыі чалавека, які выклаў у сацсеткі відэа трапляння ракеты ў самалёт.
Аднак журналіст з Лондана, які апублікаваў відэа першым, настойвае, што яго крыніца ў бяспецы, а затрымалі не таго чалавека.
I'm getting lots of calls.
They have arrested the WRONG person regarding the #Flight752 In Iran. The person who is a source of the video is SAFE and I can assure you IRGC is orchestrating another lie. They killed 176 passengers on commercial plane. Thats the real story here. https://t.co/X2k0ycwMBD
Пра затрыманне яшчэ некалькіх чалавек у сувязі з катастрофай, а таксама каля 30 удзельнікаў пратэстаў абвясціў у аўторак прадстаўнік судовай улады Ірана. Ён дадаў, што пратэстоўцы арыштаваныя за ўдзел у «незаконным сходзе».
Таксама ў аўторак газета New York Times апублікавала расследаванне, з якога вынікае, што па самалёце былі выпушчаныя дзве ракеты з інтэрвалам у 23 секунды. Паводле версіі журналістаў, траплянне першай ракеты вывела са строю транспондар самалёта.
Каментары