Свет

Азіяцкім краінам пагражае новая хваля каранавіруса

Паўднёвая Карэя, Кітай, Сінгапур і іншыя краіны Азіі дэманструюць поспехі ў барацьбе з эпідэміяй Covid-19. Аднак цяпер яны сутыкнуліся з новай небяспекай — вірус могуць завезці з Еўропы і ЗША, піша bbc.com.

Дынаміка пашырэння віруса мяняецца. Краіны Еўропы становяцца агменем пандэміі, у той час як Азія ўжо перажыла яе пік. На гэтым фоне ўжо азіяцкім краінам, магчыма, спатрэбіцца закрыць свае межы.

У Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах рэгіёна расце колькасць «імпартаваных» выпадкаў заражэння. Чыноўнікі і эксперты кажуць, што мясцовыя сістэмы аховы здароўя павінны быць да гэтага гатовыя.

У Кітаі, дзе яшчэ нядаўна былі адзначаныя першыя суткі без новых заражэнняў, у сераду абвясцілі пра 34 новыя выпадкі. Нацыянальны камітэт аховы здароўя заявіў, што ўсе заражаныя нядаўна прыехалі з-за мяжы.

У Сінгапуры за суткі зарэгістравана 47 новых выпадкаў, 33 з якіх таксама былі завезеныя ў краіну з-за мяжы. 30 заражаных пры гэтым былі жыхарамі Сінгапура, якія вярнуліся дадому.

У Паўднёвай Карэі ў чацвер таксама быў зафіксаваны скачок колькасці заражэнняў: 152 новыя выпадкі. Ці звязана гэта з падарожнікамі, якія вяртаюцца, невядома.

Як вынікае са статыстыкі па захворваннях, успышка віруса ў Азіі хоць і прайшла пік, але яшчэ далёкая ад сканчэння.

Найбольш яркім прыкладам тут можна назваць Паўднёвую Карэю.

Дзеянні карэйскіх ўладаў па стрымліванні віруса прызнаюць паспяховымі. Інфекцыю эфектыўна адсочвалі, праводзілася шмат тэстаў, заражаных хутка ізалявалі.

Але ў апошнія дні колькасць заражаных там зноў пачала расці.

Міністэрства аховы здароўя папярэджвае, што расслабляцца пакуль рана, і заклікае людзей не збірацца вялікімі групамі, не хадзіць у цэрквы, інтэрнэт-кафэ і ў караоке.

Акрамя таго, каранавірусам заразіліся трое спартсменаў з карэйскай зборнай па фехтаванні, што ездзілі на турнір у Балгарыю. Зараз на вірус правяраюць усю зборную.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць