Улада

Баразенку зноў папярэдзілі

Актывісту Аляксандру Баразенку, фігуранту «справы 14‑ці», сёньня вынесьлі другое папярэджаньне.

Яго выклікалі да начальніка крымінальна‑выканаўчай інспэкцыі Фрунзенскага РУУСа Менску Натальлі Нікіценкі. Тая сказала, што папярэджаньне выносіцца за парушэньне рэжыму, зьвязанага з вынесеным яму пакараньнем.

У інтэрвію карэспандэнту «Свабоды» Аляксандар патлумачыў, што ўчора позна ўвечары міліцыянт, які прыйшоў на кватэру, адвёз яго на мэдычную экспэртызу, каб удакладніць факты спажываньня алькаголю.

«Калі я тлумачыў, што я зараз ужываю лекі, якія ўтрымліваюць сьпірт, гэта не прымалася пад увагу. Адвезьлі, зафіксавалі невялічкую долю алькаголю — здаецца, 0,1 праміле. І сёньня быў складзены яшчэ адзін пратакол і было вынесена яшчэ адно папярэджаньне».

Аляксандар таксама сказаў, што робіць захады ў сувязі са зьбіцьцём яго міліцыянтам 23 сакавіка. Сёньня ў інспэкцыі ад хлопца запатрабавалі напісаць пісьмовую заяву наконт гэтага зьбіцьця. Адпаведную скаргу Аляксандар Баразенка накіруе таксама і ў пракуратуру.

Нагадаем, за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў хлопцу прысудзілі адзін год абмежаваньня волі, і цяпер ён можа знаходзіцца толькі дома або на працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць