Культура99

Навагрудскія ўлады заклікаюць ахвяраваць на помнік Міндоўгу

Толькі пятая частка ад неабходнай для ўзвядзення помніка сумы сабраная на сёння. Помнік мае паўстаць у 2010 годзе.

Толькі пятая частка ад неабходнай для ўзвядзення помніка сумы сабраная на сёння. Помнік мае паўстаць у 2010 годзе.

У красавіку 2009 году ў СМІ абмяркоўваліся намеры навагрудскіх уладаў узвесці мемарыял каралю Міндоўгу ў сувязі з тысячагоддзем узгадвання імя Літвы і 965-годдзем Навагрудка. Аўтарам праекту помніка выступіў скульптар Генадзь Буралкін. Святочныя мерапрыемствы ў Навагрудку пройдуць 10-11 ліпеня 2009 году, паведамілі НН у навагрудскім райвыканкаме. У першы дзень пры ўдзеле Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя на тэму гісторыі Навагрудка, у тым ліку ў часе Другой сусветнай вайны. 11 чэрвеня тут адсвяткуюць Дзень гораду.

Традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак», які тут святкуюць ад 2000 году, і які сёлета планавалі спалучыць з Днём гораду, ізноў перанесены.
«Не стае сродкаў» — кажа начальнік аддзелу культуры райвыканкаму Аляксандр Карачан. Па яго словах,
не атрымаецца паспець да святкавання і з помнікам Міндоўгу, таму яго ўсталяванне запланаванае ў наступным годзе.
«На сёння сабраная прыблізна пятая частка ад неабходнай для ўзвядзення помніка сумы, а ўсяго трэба каля 400 мільёнаў рублёў» — распавёў чыноўнік. Частку грошай вылучылі з гарадскога бюджэту, свой унёсак зрабілі мясцовыя прадпрыемствы і фірмы. «Але трэба разумець, што перад гарадскімі ўладамі стаяць і іншыя задачы — добраўпарадкаванне вуліцаў гораду, рамонт дарог, таму мы будзем толькі рады, калі кожны ахвочы ахвяруе на стварэнне помніка» — патлумачыў Аляксандр Мікалаевіч.
Ён прывёў прыклад з гісторыі гораду, калі ў 20-30 —х гадах мінулага стагоддзя месцічы ўласнымі высілкамі стварылі помнік свайму знакамітаму земляку — насыпалі ў курган у гонар Адама Міцкевіча.
І дадаў: «Мы можам аднавіць гэтую слаўную традыцыю і стварыць сапраўдны народны помнік».

***

Сродкі можна пералічыць на разліковы рахунак: «Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама, 231400, г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 9а, р/р 3632000001310 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 698, УНП 500031377, ОКПО 02234044, дзейнічае на падставе Палажэння. На выраб помніка Міндоўгу».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць