Грамадства

У Віцебскім анкадыспансеры разбурылася прыбудова, адкуль хворым ішоў кісларод

На тэрыторыі Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера абрынулася сцяна ў будынку станцыі, адкуль падаваўся кісларод у карпусы з хворымі. «Гэта адбылося ў пятніцу, 26 сакавіка. Але мы аператыўна справіліся з сітуацыяй: хворых перавялі ў новы корпус, а кісларод пачалі падаваць з іншай станцыі ў нашай бальніцы», — паведаміла Tut.by галоўны доктар анкадыспансера Анжэла Томчына.

Будынак кіслароднай станцыі, які разбурыўся 26 сакавіка, t.me/vitebsk_power

Будынак кіслароднай станцыі на тэрыторыі анкадыспансера часткова разбурыўся 26 сакавіка.

— Наша кіслародная станцыя не была разлічана на пандэмію, на такую колькасць балонаў, якая выкарыстоўваецца пры лячэнні каранавірусных хворых. Раней, пры звычайнай нагрузцы, мы штодня выкарыстоўвалі каля 25 балонаў, а цяпер у суткі сыходзіла каля 100. Вібрацыя на сцены будынка была вялікай, і адбылося разбурэнне адной з іх. Тым больш гэтая пабудова ўжо старая, — тлумачыць Анжэла Томчына.

Галоўны доктар кажа, што «сітуацыя не аварыйная».

— Як толькі па будынку пайшлі расколіны, мы хутка прынялі ўсе меры. Пацыентаў перавялі ў рэанімацыю другога хірургічнага корпуса, які ў нас адкрыўся месяц таму. Тут жа адключылі падачу кіслароду ў будынку, які разбурыўся, вынеслі адтуль усе балоны, перанеслі іх у іншую кіслародную станцыю — яна адносіцца да гэтага ж, новага хірургічнага корпуса. І там ідуць аперацыі, працуе рэанімацыя — усё ў штатным рэжыме, нічога страшнага не адбылося. Усе службы спрацавалі аператыўна: і кіслародчыкі, і анестэзіёлагі.

У тым будынку зробяць рамонт:

— Упраўленне аховы здароўя нам выдзеліла грошы на рамонт, і мы хутка ліквідуем праблему. Пры гэтым не проста зробім рамонт, а пастараемся мадэрнізаваць станцыю, каб яна вытрымлівала вялікую нагрузку.

Другі хірургічны корпус абласнога анкадыспансера адкрыўся пасля рэканструкцыі ў канцы лютага 2021 года.

Корпус пабудавалі ў 1979 годзе, а рэканструкцыю яго пачалі ў 2007-м. На гэты час хірургічныя анкалагічныя аддзяленні агульнай анкалогіі, пухлін галавы і шыі пераехалі ў радыелагічны корпус № 3, уралагічнае — у хірургічны корпус № 5. За гады будоўлі ад старога будынка практычна нічога не засталося, многае замянілі, а таксама ўзвялі чацвёрты паверх. У будынку 150 ложкаў.

Каментары

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць