Улада

Намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча Беларусі: Мы не знаходзім паразумення з Расспажыўнаглядам

Расспажыўнагляд не жадае вырашаць праблему, звязаную з аднаўленнем паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, лічыць намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў.

Савельеў узначальваў беларускую дэлегацыю, якая вяла ў Маскве перамовы па «малочнай» праблеме і была адклікана ў Мінск 16 чэрвеня ў другой палове дня.

У каментарыі, размешчаным на сайце пасольства Беларусі ў Расіі, намеснік міністра нагадаў, што гэта была ўжо другая паездка беларускай дэлегацыі ў Маскву для вырашэння «малочнай» праблемы.

«Мы не знаходзім паразумення з Расспажыўнаглядам. Першым разам мы чакалі тры дні, калі нас прыме кіраўнік Расспажыўнагляда.

Цяпер нас спачатку прынялі добра, мы вызначылі парадак дзеянняў для таго, каб пачаліся пастаўкі беларускай прадукцыі. Дамовіліся 16 чэрвеня сустрэцца і падпісаць неабходныя пратаколы. Аднак раніцай было заяўлена, што наша дэлегацыя чамусьці нелегітымная. Хоць у нас ёсць усе дакументы і паўнамоцтвы. У другой палове дня ў Расспажыўнаглядзе нам ніхто не адказваў нават на тэлефанаванні.

Мы прыехалі сюды, нікога няма, на нашы просьбы звязацца з кіруючымі асобамі адказ быў адзіны: яны не даступныя», — паведаміў Савельеў.

Паводле яго слоў, беларускі бок заўсёды гатовы аднавіць перамовы і «ў разумным тэмпе прыняць рашэнне». «Але мы не будзем інструментам у руках нейкіх людзей», — падкрэсліў чыноўнік.

Зусім інакш каментуе перамоўны працэс міністр сельскай гаспадаркі Расіі Алена Скрыннік.

«Мы на пазітыўнай ноце скончылі нашы кансультацыі, перамовы і заключылі пагадненне, якое задавальняе абодва бакі. Мы дамовіліся «абнуліць» увоз сухога малака з Беларусі ў другім і трэцім кварталах», — заявіла яна журналістам увечары 16 чэрвеня.

Паводле слоў міністра, у перыяд гэтак званага «вялікага малака» расійскія вытворцы для вырабу сухога малака будуць набываць малочную прадукцыю ў сваіх сельгасвытворцаў. Гэта, акрамя іншага, дазволіць выключыць варыянт дэмпінгу сухога малака.

«Адначасова Расія павялічыць аб’ём імпарту беларускага тварагу, сыру і масла ў адпаведнасці з неабходнымі патрэбамі нашай краіны», — сказала Скрыннік.

Яна падкрэсліла, што падчас перамоў расійскі і беларускі бакі «адпрацавалі механізмы кантролю дасягнутых дамоўленасцяў, якія будуць няўхільна выконвацца».

«Мы разумеем, што Расія і Беларусь — гэта брацкія краіны, яны павінны развіваць узаемны гандаль, але ён закліканы мець узаемна выгадны характар», — падкрэсліла міністр.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць