Усяго патроху1010

«Надвор’е», «порна» і «праца»

Tut.by абнародаваў майскі пошукавы чарт.

Tut.by абнародаваў майскі пошукавы чарт.

Як паведамляецца ў прэс‑рэлізе партала, у маі першая тройка красавіцкага рэйтынгу пошукавых запытаў — «надвор’е», «порна» і «праца» — яшчэ больш умацавала пазіцыі. У сувязі з фінансавым крызісам эксперты прагназавалі рэзкі ўсплёск цікавасці грамадзян да свабодных рабочых месцаў.

Аднак майскі рэйтынг пошукавых запытаў сведчыць пра кадравую стабільнасць — ва ўсякім выпадку, у беларускай частцы інтэрнета, канстатуе tut.by.

На думку экспертаў партала, блытаніна з валютнымі курсамі справакавала падзенне пошукавага рэйтынгу бясплатных аб’яў. З адставаннем у 905 запытаў купля, продаж і абмен саступілі месца рублям, доларам і еўра.

Гэтыя перамены адбыліся ў пошукавых запытах аб латарэях —

раней папулярнае «Суперлато» апусцілася ў самы ніз рэйтынгавай табліцы.

***

Па выніках мая 2009 года топ‑10 самых папулярных пошукавых запытаў выглядае наступным чынам:

«надвор’е» — 25.680; «порна» — 15.109; «праца» — 11.078; «курс валюты» — 10.910; «з рук у рукі» — 10.005; «ваша лато» — 9.090; «суперлато» — 8.338; «знаёмства» — 8.263; «надвор’е мінск» — 6.986; «гараскоп» — 6.968.

Закрываюць майскі рэйтынг «амністыя» і «газонакасілка».

Для параўнання: у красавіку на апошніх месцах размяшчаліся «выстава» і «фота 30‑х». Зрух інтарэсаў карыстальнікаў відавочны, зазначаюць прадстаўнікі tut.by.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары10

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць