Культура

«Тузін. Перазагрузка»: «Чароўны трусік» патраіўся

Рэалізацыя праекту інтэрнэт‑парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» працягваецца.

Гурт «Серебряная свадьба» выбралі ўрэшце час між пастаяннымі гастролямі і канцэртамі, каб запісаць сваю песьню «Новы мост», якую перакладалі сумеснымі высілкамі вакалістка гурта Сьвета Бень і літаратар Сяргей Балахонаў. Сьвета характаразуе новую вэрсію песьні, як «вельмі сымпатычную» і ўпэўненая, што яна палюбіцца прыхільнікам гурта. «Галоўная ідэя нашага твору ў працэсе перакладу засталася той самай. Мы апяваем ідэю максымальнай спрошчанасьці», — інтрыгоўна заяўляе сьпявачка. Музыканты гурта па традыцыі запісваюцца ў студыі сваім мэтадам — без усялякіх накладаньняў і асобнага запісу кожнага інструмэнту. «Мы пішамся ўжывую, каб перадаць усю экспрэсію і стварыць для слухача эфэкт прысутнасьці», — тлумачаць музыканты. Яны толькі што вярнуліся з туру па Нямеччыне і Польшчы, а пасьля працы над «Новым мастом» ад’яжджаюць з канцэртамі ў Нідэрлянды.

Амаль скончаная праца над беларускай вэрсіяй песьні «It’s Not About Us» праекту Atlantica, якая атрымала назву «Выбар ня ў нас». «Беларуская мова куды мягчэйшая за расейскую і ангельскую, — кажа Алекс Дэвід, які ўпершыню запяе на роднай мове ў межах свайго праекту. — А гэта значыць, што зьмяняецца тэмброўка, то бок голас мой будзе гучаць зусім інакш. Мяркую, што слухачы зьдзівяцца ды запытаюцца: а дзе ж падзелася звыклая Atlantica:)».

А вось Юры Дземідовіч з сваім «Чароўным трусікам» стаў самым спрытным удзельнікам праекту «Тузін. Перазагрузка». Па‑першае, ён хутчэй за ўсіх справіўся з пастаўленай задачай. Беларускі варыянт песьні зьявіўся на наступны дзень пасьля ўзгадненьня перакладу. Але маладому выканаўцу і гэтага аказалася замала.

Наўздагон быў зроблены яшчэ і дэнс‑варыянт беларускага варыянту песьні. Так што цяпер Юра разам з сваім кіраўніком Уладзімерам Глушаковым думаюць, які ж варыянт прэзэнтаваць у межах праекту. Не выключана, што беларускі «Трусік» прагучыць і на фінале адбору на дзіцячае «Эўрабачаньне», які пройдзе ў верасьні.

Інтэрнэт‑прэзэнтацыя праекту «Тузін. Перазагрузка» адбудзецца ў новым музычным сэзоне на старонках music.fromby.net і budzma.org.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць