Здарэнні

У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы

Алкагалізм застаецца адной з асноўных прычын злачыннасці ў Беларусі. Так, за апошнія чатыры гады да 20% злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, каля 2% — у стане наркатычнага ап’янення. Па «п’янай злачыннасці» наша краіна займае трэцяе месца на постсавецкай прасторы, горш, напрыклад, у Расіі.

Найбольш паказальнымі з’яўляюцца гвалтоўныя злачынствы: 84% выпадкаў наўмыснага нанясення цяжкіх цялесных пашкоджванняў адбываецца на п’яную галаву, 75% згвалтаванняў — таксама ў стане ап’янення. 

У Акадэміі міліцыі прыводзяць лічбы ўдзельнай вагі «п’янай злачыннасці», у Беларусі адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы — 29,3%. Для параўнання: Азербайджан — 1,4%; Арменія — 0,6%; Казахстан — 11,8%; Кыргызстан — 2,5%; Малдове — 27%. Горш, чым у Беларусі, сітуацыя ў Расіі — 30,7%

Адным са спосабаў барацьбы з алкагалізацыяй і злачыннасцю ў Беларусі з’яўляюцца так званыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі (больш вядомая рускамоўная абрэвіятура — ЛТП), куды трапляюць людзі з залежнасцю, якія на працягу года здзейснілі два правапарушэнні ў стане ап’янення.

Такая практыка часоў СССР засталася толькі ў нашай краіне, праваабаронцы крытыкуюць ЛПП, паколькі кіруе ўстановамі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, часта ўмовы там блізкія да сітуацыі ў калоніях, сама практыка выглядае як пакаранне людзей за тое, што яны хворыя (адказнасць за правапарушэнні не здымаецца змяшчэннем у ЛПП).

Самае галоўнае — улады не маюць даных аб паспяховасці такога «выпраўлення», у Беларусі няма ўліку, колькі людзей адмовіліся ад алкаголю пасля ЛПП. 

У Акадэміі МУС склалі «крыміналагічны партрэт» тых, хто ўтрымліваецца ў ЛПП: гэта мужчына ва ўзросце ад 20 да 31 года, беспрацоўны, трапляе ў ЛПП другі раз і больш, на тэрмін у адзін год, раней судзімы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала19

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову6

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала19

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць