Грамадства

«Ежы цяпер хапае на два месяцы з хвосцікам». Прыватны прытулак для птушак у Асіповічах сабраў патрэбную суму

Прыватная ўстанова «Ахова прыроды», якая займаецца лячэннем і рэабілітацыяй дзікіх птушак, некалькі дзён таму мела патрэбу ў тэрміновай дапамозе. «Стварылася крайняя сітуацыя — ежы няма наогул», — пісалі валанцёры. Літаральна за два дні людзі дапамаглі птушкам.

Фота: старонка ў Instagram прытулку

«Думалі пратрымацца да вясны неяк, звычайна вясной лягчэй. Людзі дапамаглі на цэлых два месяцы з хвосцікам. І ежай, і грашыма, — расказвае гаспадыня птушак Жанна. — Думаю, што лішнім сапраўды не будзе. Мы ж і вальеры будуем, і корм заўсёды патрэбны. Муж у мяне арнітолаг, я эколаг.

Птушкамі займаемся з 2013 года. Гімназіі нам не ўпершыню дапамагаюць: збіраюць корм, дзеці самі выступаюць ініцыятарамі ў дапамозе. Дарэчы, мінскія гімназіі і адзіная гімназія ў Асіповічах ужо перадалі корм. Выдатна, калі з дзяцінства прывіваецца гуманнае стаўленне да жывёл і прыроды. Валанцёраў у нас не шмат, але яны ёсць. І дарослыя, і дзеці».

Дзейнасць арганізацыі ў першую чаргу накіраваная на лячэнне, рэабілітацыю і вяртанне дзікіх птушак у асяроддзе пасялення, а таксама на ўтрыманне тых птушак, якія па шэрагу прычын не могуць быць вернутыя ў прыроду і застануцца пад апекай да канца жыцця.

Як дапамагчы прытулку, можна даведацца па спасылцы.

Чытайце таксама: 

Як легальна купіць дзікабраза ці імператарскага ўдава ў Мінску? Расказваем

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё4

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць