Грамадства

На Гомельшчыне абагульненыя зьвесткі пра перасьлед грамадзкіх актывістаў

Грамадзкія і партыйныя арганізацыі Гомельскай вобласьці абагульнілі зьвесткі аб арыштах, штрафах і іншых формах перасьледу, якім падвяргаліся грамадзкія актывісты за апошнія месяцы. У пэрыяд, які прайшоў з канца мінулага году, ня меней чым 44 чалавекі з Гомельшчыны былі пакараныя ў сувязі з удзелам у перадвыбарчай агітацыі, распаўсюдзе незалежных выданьняў і акцыях пратэсту.Найбольшая колькасьць сярод іх – 26 чалавек – падвергліся арыштам (у тым ліку 4 дзяўчыны). На 15 сутак былі пасаджаныя дзесяць грамадзянаў, на 10 – трое, на 8 – адзін, на 7 сутак – восем, на 5 – трое. А Ўладзімер Кацора, які ў час прэзыдэнцкіх выбараў быў кіраўніком абласнога штабу А. Мілінкевіча, быў арыштаваны двойчы – на 8 і на 10 сутак. Больш за ўсё арыштаваных – з Гомеля і Сьветлагорскага раёну: па 9 чалавек; у Жыткавіцкім раёне, Мазыры і Калінкавічах – па 2, па адным – у Рагачове і Рэчыцы. Афіцыйныя прычыны арыштаў – дробнае хуліганства (14 выпадкаў), удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (8 выпадкаў), парушэньне парадку пікетаваньня (3 выпадкі – калі ў час перадвыбарчай агітацыі актывісты стаялі на вуліцах з партрэтамі А. Мілінкевіча), непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (2 выпадкі) і зьнявага супрацоўніка выканкаму (1 выпадак).

Сярод тых, хто «парушалі парадак», «аказвалі непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі» і «выкрыквалі лёзунгі» – найчасьцей студэнты і моладзь, аднак ёсць і пэнсіянэр, урач, юрыст... Паводле зьвестак Гомельскага гарадзкога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня «Прававая ініцыятыва», некаторыя з арыштаваных падвяргаліся таксама штрафам.

Ня менш 14-і грамадзянаў у гэтым сьпісе былі «толькі» аштрафаваныя: зь іх 5 – у Сьветлагорску, 3 – у Жлобіне, 2 – у Гомелі, па адным – у Брагіне, Добрушы, Мазыры і Рагачове. Агульная сума штрафаў склала ня менш за 3 628 000 руб. Шэраг актывістаў страцілі працу ці вучобу, на многіх аказваўся ўціск з боку адміністрацыі па месцы працы альбо навучаньня.

Тэльман Масьлюкоў, belngo.info

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць