Грамадства11

Тыктокер-сірата Даня Мілохін праспяваў гімн Украіны і стаў новай ахвярай расійскай прапаганды

Прапагандысты і «патрыёты» назвалі яго «здраднікам» і прапанавалі пазбавіць грамадзянства Расіі.

Фота: Вікіпедыя

Тыктокер Даня Мілохін, які месяц таму зʼехаў у ЗША, праспяваў гімн Украіны падчас стрыму з украінскім блогерам Артурам Бабічам, піша «Медуза». Спачатку Мілохін пачаў выконваць гімн Расіі, гэта выклікала незадаволенасць Бабіча. «А што не так, я спяваў гімн сваёй краіны», — сказаў яму Мілохін, пасля чаго пагадзіўся разам праспяваць гімн Украіны.

Увагу да стрыму прыцягнула прапагандыстка Вольга Скабеева. «Будзем лічыць, што спаліў масты», — заявіла яна, выказаўшы надзею, што тыктокер «больш не стане ў Расіі тварам хаця б Сбербанка». Пасля гэтага Мілохіна пачалі актыўна крытыкаваць, яго называлі «здраднікам» і прапаноўвалі больш «не пускаць у Расію». Многія прапагандысцкія СМІ прысвяцілі Мілохіну крытычныя матэрыялы.

Мілохіна публічна асудзіла трэнер па фігурным катанні Таццяна Тарасава, якая разам працавала з ім на шоу «Ледніковы перыяд». «Людзі, якія спяваюць гімн Украіны, павінны жыць ва Украіне!» — заявіла яна.

Дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн заявіў, што яму шкада, што Мілохін «так ганебна распараджаецца сваім лёсам».

Сенатар ад Крыма Сяргей Цэкаў выказаў здагадку, што Мілохін можа быць «нашчадкам здрадніка», і заклікаў пазбавіць яго ўсіх рэкламных кантрактаў.

Акцёр і тэлевядучы Аскар Кучэра назваў Мілохіна «поскуддзю».

Актывіст Віталь Барадзін, вядомы сваімі даносамі на незалежныя СМІ, папрасіў Генпракуратуру абʼявіць Мілохіна «замежным агентам» і пазбавіць яго расійскага грамадзянства.

Мілохін у адказ на абвінавачванні ў ягоны адрас выказаў здзіўленне, нагадаўшы, што расійскі гімн ён таксама спяваў: «У мяне пытанне, вось людзі выразалі, як я спяваю гімн Украіны. Чаму людзі не выразалі, як я спяваў гімн Расіі да гэтага».

Рэкламнае агенцтва WildJam, з якім супрацоўнічае Даня Мілохін, заявіла «Медузе», што «нічога не каментуе».

Мілохін зʼехаў з Расіі ў канцы кастрычніка, нечакана абвясціўшы, што спыняе свой удзел у шоу «Ледніковы перыяд». Прычыну адʼезду ён не называў. Пры гэтым тыктокер падкрэсліваў, што пра эміграцыю ў ягоным выпадку гаворка не ідзе.

Наўпрост Мілохін не выказваў свайго стаўлення да вайны ва Украіне. Праз два дні пасля пачатку расійскага ўварвання ён заклікаў сваіх прыхільнікаў «не шукаць вінаватых» і «не патрабаваць прымальных рэакцый».

«Цяпер няма тых, хто выйграў і прайграў. Мы ўсе пацярпелыя. Усе! І кожны спраўляецца з шокам па-свойму — нехта дзейнічае, нехта замёр, нехта плача, нехта нясе ахінею, нехта супакойвае і абдымае. Пачніце з сябе! Паглядзіце — вы зараз выйшлі на сцежку вайны або на сцежку міру», — напісаў тыктокер.

У студзені 2022 года, за паўтара месяца да пачатку вайны, Мілохіна не пусцілі ва Украіну. «Я вораг», — пракаментаваў ён такое рашэнне.

Даніла Мілохін нарадзіўся ў Арэнбургу. Дзяцінства ў хлопчыка было няпростым: бацька пакутаваў на алкагалізм, яны з маці развяліся, у тры гады Даніла разам са сваім старэйшым братам апынуўся ў дзіцячым доме. Дзякуючы папулярнасці ў тыктоку Мілохін стаў зоркай.

Каментары1

  • Маразм Тарасов
    24.11.2022
    Зашевелились змеи в мешке.Волнуются за свои натруженные языки,которыми ублажали зад моли и брызжали ядом в ящике.

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць