Эканоміка22

У Мінску жыхарам хрушчовак удалося адбіцца ад пабудовы шматпавярховіка ў іхнім двары

Даволі нечакана завяршылася гісторыя супрацьстаяння мясцовых жыхароў з забудоўшчыкам у раёне станцыі метро «Грушаўка» ў Мінску. У двары некалькіх хрушчовак планавалі пабудаваць 16-павярховы аднапад'ездны дом на месцы кацельні, майстэрні і гаражоў, якія не выкарыстоўваліся. Але планы выклікалі пратэст, і жыхарам, як ні дзіўна, удалося дабіцца свайго, піша Office Life.

Фота: Яндэкс.Карты

Жыхары напісалі звароты да мясцовых улад. У выніку пытанне выйшла на ўзровень гарвыканкама, і неўзабаве будаўніцтва «слупка» ў двары пяціпавярховікаў адмянілі.

Замоўцам будаўніцтва выступала дзяржаўнае УКБ «Захад», якое хацела за кошт шматпавярховіка часткова пакрыць выдаткі на дабудоўванне «Грушаўскага пасада».

Як расказала агенцтву «Мінск-Навіны» старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, упраўленню капітальнага будаўніцтва знайшлі новую пляцоўку пад забудову. Цяпер 16-павярховы дом узвядуць на месцы недабудаванага паркінга на вул. Каралінскай.

Фота: Office Life

Гэта нашмат далей ад цэнтра горада, чым Грушаўка, адпаведна, раён там менш прэстыжны з пункту гледжання кошту жылля.

Звычайна мясцовыя ўлады ў Мінску ў спрэчках з жыхарамі з нагоды ўшчыльнення жылых раёнаў прымаюць бок забудоўшчыка.

Каментары2

  • Жыхар
    13.02.2023
    Хутчэй за ўсё запланавалі знесці самі хрушчоўкі пазней, таму не сапсуюць патэнцыйны ўчастак.
  • Проста жыхар
    13.02.2023
    Цяпер жыхары вуліцы Каралінскай будуць змагацца, кам ім пад вокны не ўвапхнулі шматпавярховік, каторы супярэчыць генплану і будзе парушаць нормы інсаляцыі будынкаў побач.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць