Грамадства11

Загадку шматразовага перафарбоўвання маладзечанскага ручая не можа разгадаць нават пракуратура 

У канцы студзеня па СМІ прайшла інфармацыя, што ў Маладзечне мясцовы ручай некалькі разоў мяняў колер, кожны раз рэзка адрозніваючыся афарбоўкай ад натуральнага для вадаёма. Цяпер мясцовая раёнка напісала, што па гэтай сітуацыі ўдалося высветліць.

Свежае фота маладзечанскага ручая. Фота: Андрэй Плотка / mgazeta.by

«Маладзечанская газета» папрасіла пракаментаваць сітуацыю прадстаўнікоў розных мясцовых арганізацый.

Начальнік Маладзечанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў расказаў, што за чысцінёй вады ў рэках вядзецца пастаяннае назіранне і цяпер усё з імі добра. Лабараторныя аналізы, маўляў, перавышэння гранічна дапушчальных канцэнтрацый небяспечных для здароўя рэчываў у вадзе з ручая не выявілі, таму і небяспекі ніякай няма.

Так выглядаў ручай падчас адной з колерных рэінкарнацый у канцы студзеня. Фота: Мое Молодечно / ВК 

Пытанне ж афарбоўвання вады ўзятае пад кантроль пракуратурай Маладзечанскага раёна. І гэтая структура «ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі» праводзіць «комплекс праверачных мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне прычын змены колеру вады, яе якасці, а таксама выяўленне і прыцягненне да адказнасці асоб, вінаватых у гэтым».

Праўда, пакуль што пракуроры, нягледзячы на ўсе старанні, так нікога вінаватага і не выявілі: «адпрацоўваюцца розныя версіі падзей, якія маглі пацягнуць афарбоўванне вады». 

Чытайце таксама:

Вада ў маладзечанскім ручаі тры разы за тыдзень змяніла колер. Што адбываецца?

Каментары1

  • вучыцца пра дождж Р за ок ім смі
    22.02.2023
    Пракуратура не бачыць праблемаў у парушэнні законаў па ўсёй краіне, з чаго ёй нейкі там ручай бачыць?

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць