Здароўе

У Беларусі задумалі стварыць вакцыну ад грыпу

Уласная вытворчасць падобных прэпаратаў неабходна, каб своечасова рэагаваць на пагрозы ў будучыні, як лічаць спецыялісты.

Фота: «Наша Ніва»

Праект па стварэнні беларускай вакцыны ад каранавіруса завершыцца да канца 2023 — пачатку 2024 года. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны доктар краіны Аляксандр Тарасенка, як піша Tochka.by.

Ён адзначыў, што беларускія навукоўцы ўсё роўна працягваюць працаваць над уласнай вакцынай ад COVID-19, хоць сітуацыя з інфекцыяй ва ўсім свеце палепшылася. Робіцца гэта з планамі на будучыню аб далейшым развіцці вытворчасці і іншых вакцын.

«Глядзім, напрыклад, на тое, каб стварыць вакцыну

 і супраць грыпу», — адзначыў Аляксандр Тарасенка, дадаўшы, што ўласная вытворчасць такіх прэпаратаў неабходна, каб своечасова рэагаваць на пагрозы ў будучыні.

Айчынная вакцына ад «кароны»

У сакавіку 2021 года Аляксандр Лукашэнка даручыў беларускім навукоўцам стварыць сваю вакцыну ад каранавіруса, заявіўшы, што гэта справа гонару для Міністэрства аховы здароўя і НАН Беларусі.

Прэпарат у прабірцы быў атрыманы ўжо ў маі 2021-га. Гэта інактываваная вакцына, падобная да кітайскай Sinopharm або расійскай «Кавівак».

Як заяўляў раней кіраўнік НАН Уладзімір Гусакоў, прататып вакцыны добра пераносіцца і не мае пабочных эфектаў. Ён таксама падкрэсліваў, што прэпарат «стымулюе выпрацоўку антыцелаў супраць віруса SARS-CoV-2 на ўзроўні не ніжэйшым за сусветныя аналагі».

У студзені 2023 года стала вядома, што беларускую вакцыну ад каранавіруса ўжо пратэставалі на жывёлах.

Прэпарат будуць вырабляць на ААТ «БелВітуніфарм» у Віцебскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава6

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне72

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна35

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі23

Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам4

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

Піцэрыя італьянца пад Смалявічамі зноў адновіць працу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава6

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць