Эканоміка44

Банкір расказаў, як улады плануюць забяспечыць рост эканомікі

На наступны год беларускія ўлады запланавалі рост ВУП на 3,8%. Старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў расказаў, за кошт чаго гэты рост будуць дасягаць.

Аляксандр Ягораў у інтэрв'ю БТ адзначыў, што асноўным драйверам беларускай эканомікі будзе прамысловасць. 

Другім — сельская гаспадарка.

«Нягледзечы на тое, што сельская гаспадарка займае нязначную долю з пункту гледжання дабаўленай вартасці ў ВУП, але дабаўленая вартасць, якую яна генеруе агулам у эканоміцы, вялізная. Што такое сельская гаспадарка? Гэта перапрацоўчая прамысловасць, па-першае. Па-другое, будаўніцтва — будаўніцтва прадпрыемстваў, малочна-таварных ферм. Трэцяе — гэта ўнутраны попыт з пункту гледжання гандлю. Людзі, якія атрымваюць заробак у сельскай гаспадарцы, перапрацоўчай прамысловсці, будоўлі, потым ідуць і трацяць гэтыя грошы ў крамах».

Трэцім драйверам Ягораў назваў рост паслуг.

«ІТ-паслугі ў прагнозе закладзены каля 10% росту. Іншыя паслугі, якія можа прапанаваць Рэспубліка Беларусь — транспартныя паслугі — яны таксама павінны расці», — сказаў ён.

Старшыня праўлення Банка развіцця Аляксандр Ягораў. Скрыншот відэа БТ

Трэба адзначыць, што экспарт менавіта транспартных і ІТ-паслуг упаў у Беларусі з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Што да курсу рубля, то старшыня праўлення Банка развіцця заўважыў, што ён прасядае толькі адносна даляра і еўра, а адносна расійскага рубля — не.

«Расійская Федэрацыя для нас з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам, і з пункту гледжання курсавой палітыкі мы павінны захоўваць парытэт рэальнага эфектыўнага курсу і ён захоўваецца. Таму ціск на інфляцыю з пункту гледжання росту курс будзе мінімальным. Чаму? Бо той жа імпарт прадуктаў, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык, насамрэч ідзе ўжо не з краін Заходняй Еўрпы, не з ЗША, а з Расійскай Федэрацыі».

Ён дадаў, што будуць таксама зніжаць затраты на вытворчасць, каб не даць інфляцыі разгуляцца.

Экпарт (у планах на 2024-ты — яго рост на 7%) Беларусь збіраецца нарошчваць не толькі ў Расію і краіны ЕАЭС, але ў Азію, Афрыку, Цэнтральную і Лацінскую Амерыкі.

Каментары4

  • Янка
    09.10.2023
    Таму ціск на інфляцыю з пункту гледжання росту курс будзе мінімальным.
    Чаму? Бо той жа імпарт прадуктаў, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык,
    насмарэч ідзе ўжо не з краін Заходняй Еўропы, не з ЗША, а з Расійскай
    Федэрацыі
    .

    Вось толькі спадар Ягораў забыўся дадаць, што пры падобным падыходзе Расея будзе галоўнай крыніцай інфляцыі ў Беларусі. А калі да гэтага яшчэ далучацца беларускія дзяржінвестыцыі Пракаповіч-стайл, якія ня толькі маюць эмісійны характар, але і вельмі рэдка адпавядаюць запытам рынка, то вынік будзе яшчэ больш горшым.


  • б
    09.10.2023
    Бо той жа імпарт прадуктаў, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык, насмарэч ідзе ўжо не з краін Заходняй Еўрпы, не з ЗША, а з Расійскай Федэрацыі».


    будет очэнь инцирэсна...    в спажывецкам кошыке ТОЛЬКО из РФ а в реале мы покупает много чего из совершенно других стран..... будет так: цены будут расти, а Афициальная инфляция не будет.... Маладцы!!!!! 

    https://web-analytics.online/327938
  • даведка
    09.10.2023
    Рассуждения у него на уровне внука генерала КГБ при Лукашенко.

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер12

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Ад касцёлаў да «беларускіх Мальдываў»: падарожжа па Беларусі скрозь час і колеры2

Невялікі шатландскі востраў так разрэкламавалі, што ён закрываецца ад турыстаў1

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў2

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер12

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць