Грамадства22

«Падпісваеш дамову: забароненыя спалучэнні колераў, забароненыя словы, забароненыя жэсты». Музыка з дуэта «АІГЕЛ» расказаў пра выступленне ў Мінску ў 2021 годзе

Выканаўца расійскага дуэта «АІГЕЛ» Ілья Барамія даў інтэрв'ю Юрыю Дудзю, у якім сярод іншага згадаў пра атмасферу ў Мінску ў канцы 2021 года, калі ён прыязджаў у Беларусь з канцэртам.

Ілья Барамія. Скрыншот з відэа

«Там ужо паў-Мінска былі раз'ехаліся, то-бок там ужо проста Савецкі Саюз, і ты такі думаеш — блін, нам нядоўга цяпер да гэтага. Ну і вось ты падпісваеш дамову, перад тым як выйсці на сцэну: забароненыя спалучэнні колераў, забароненыя словы, забароненыя жэсты. Вось у цябе папера забарон. І я тады думаў — блін…», — падзяліўся ўспамінамі Барамія.

Пры гэтым песню «Дрэнны хлопчык», напісаную пра Лукашэнку, граць музыкам не забаранілі, відаць, таму, што яна на татарскай мове і яе слоў проста не разумелі.

На пытанне вядучага, чаму музыкі паехалі выступаць у Беларусь у канцы 2021 года, калі ўжо на ўсю моц ішлі рэпрэсіі, і да таго ж была неабходнасць падпісваць такія паперы, Барамія адказаў, што пра забароны проста не ведаў і не думаў, што гэтыя подпісы будуць ад яго вымагаць. Выступаў жа таму, што, маўляў, упэўнены ў сваёй аўдыторыі і гатовы выступаць для яе ўсюды, дзе для гэтага будзе хоць якая магчымасць.

«АІГЕЛ» — расійскі электронны хіп-хоп-дуэт, які выконвае песні на расейскай і татарскай мовах. Яго ўдзельнікі — Ілья Барамія з Санкт-Пецярбурга і Айгель Гайсіна з Наберажных Чалноў.

Каментары2

  • Шаноўная рэдакцыя
    17.11.2023
    А дзе мой каментар пра выканаўцу, які знайшоў сваю пляцоўку і пра тутэйшы рускамірны гной, які знайшоў свайго выканаўцу? 
  • Максим Дизайнер
    19.11.2023
    Шаноўная рэдакцыя

    Гной - это ваши Низкиз. А Барамия и Аигель - крутейший ди-джей и электронный проект.

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак25

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі22

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі15

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць