Свет11

Як цяпер выглядае расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны. З’явіліся здымкі

Сёння Аляксей Навальны ўпершыню ўдзельнічае ў пасяджэнні суда па відэасувязі з-за палярнага круга з ПК-3 — суд разглядае ягоны пазоў да Уладзімірскай ПК-6, дзе яго ўтрымлівалі да нядаўняга часу. «Медыязона» вядзе анлайн і публікуе здымкі палітыка.

Навальны выступае па відэасувязі з калоніі на Ямале. Фота: Аляксандра Астахава / «Медыязона»

Гэта першае пасяджэнне, у якім Навальны ўдзельнічае па відэасувязі з ПК-3 асобага рэжыму ў пасёлку Харп на Ямале. І першае паседжанне з удзелам Навальнага амаль за месяц, якое не адмянілі.

«Ваша чэсць, ну сляза, сляза цячэ па маёй шчацэ — так я рады вас бачыць усіх. Мой родны Каўроўскі суд, мае родныя дарагія адказчыкі, родныя абаронцы і родны сакратар — я вельмі рады вас бачыць», — сказаў палітык.

Навальны, размаўляючы з журналістамі, паведаміў, што да яго пакуль не дайшлі ніякія лісты. А ўмовы ўтрымання — «цьфу-цьфу-цьфу». «Камень у ваш агарод, паважаныя адказчыкі. Тут лепей, чым у ПК-6 ва Уладзіміры», — пажартаваў ён.

Каментары1

  • Stop
    10.01.2024
    Too much news from Russia

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы3

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі11

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Заснавальніка найбуйнейшага ўкраінскага вытворцы дронаў, кампаніі Fire Point, спыталі пра ўзровень беларускай СПА. Яго адказ здзівіў101

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

У Польшчы затрымалі двух беларусаў і дзевяцярых украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі мітынгаў за расійскія грошы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы3

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць