Грамадства1616

За кратамі знаходзіцца 17 супрацоўнікаў Белсата — дырэктарка тэлеканала

Дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы назвала лічбу зняволеных журналістаў выдання.

Фота: Радыё Свабода

«А мы ў «Белсаце» пасля 16 гадоў цяжкай працы толькі што атрымалі падаўжэнне свайго «жыцця» на месяц… І мы рады, што хаця б на месяц», — напісала ў сябе ў фэйсбуку дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы.

Яна адзначыла, што 80% супрацоўнікаў «Белсата» — эмігранты без фінансавай падушкі, а 17 супрацоўнікаў сядзяць у беларускіх турмах. І заклікала польскіх палітыкаў і калегаў-журналістаў не забываць, што «на ўсход ад нас, проста за плотам працягваецца пажар, напад бандытаў ды іншага кшталту непрыемнасці».

12 студзеня новае кіраўніцтва Польскай тэлевізіі (TVP) пазбавіла дырэктарат «Белсата» фінансавых паўнамоцтваў. Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы заявіла аб пагрозе спынення працы цягам месяца.

Тады яна адзначала, што пазбаўленне фінансавых паўнамоцтваў — гэта не звальненне, аднак дэ-факта яна не можа весці гаспадарчую дзейнасць канала Цяпер жа мінімум на месяц гэтае пытанне вырашылася, паведамляе тэлеканал.

Сітуацыя стала вынікам змены кіраўніцтва Польскай тэлевізіі. Кадравыя перастаноўкі ініцыявала новая ўлада, што прыйшла пасля парламенцкіх выбараў. Быў таксама звольнены менеджмент Польскага радыё і Польскай агенцыі друку.

Ва ўрадзе свае дзеянні тлумачаць неабходнасцю «аднавіць незалежнасць, аб’ектыўнасць і плюралізм у рэалізацыі грамадскай місіі» дзяржаўных медыя. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў кадравыя перастаноўкі незаконнымі.

Цяпер усе гэтыя дзяржаўныя медыя юрыдычна знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі праз тое, што прэзідэнт адхіліў праект бюджэту, які прадугледжваў для рэдакцыяў 3 млрд злотых (у пераліку каля 750 млн даляраў). Такі статус неабходны, каб дзейнасць медыя працягвалася і была магчымасць правесці рэструктурызацыю.

Пра неабходнасць падтрымання «Белсата» казала Святлана Ціханоўская падчас сустрэчаў у Варшаве з кіраўніцтвам МЗС, спікерамі Сейма і Сената Польшчы, а таксама з сябрамі Камітэта замежных справаў Сейма.

Каментары16

  • Пытанне
    27.01.2024
    Учора на Белсаце беларускі палітолаг Павел Усаў даваў кароткі каментар. Па-беларуску. Яго голас крыху заглушылі і пусцілі расейскі пераклад яго словаў.
    Можа палякі не хочуць такое фінансаваць?
    Чаму на беларускім тэлеканале Белсат працуюць расейцы? Чаму Польшча павінна фінансаваць расейцаў і расейскія перадачы?
  • Якая разніца
    27.01.2024
    Пытанне , бо беларусы сядзяць,іа харошыя рускія працуюць
  • Дзеля справядлівасці
    27.01.2024
    Даўно пара адключыць гэты паміжсабойчык, брыдка глядзець.

Цяпер чытаюць

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Андрэй Петравых2

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць