Грамадства77

У Беларусі адзначылі гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана з «ражанымі» афганцамі ФОТАФАКТ

15 лютага споўнілася 35 гадоў з дня афіцыйнага заканчэння вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэта вайна разам з іншымі фактарамі моцна падарвала жыццёвыя сілы Савецкага Саюза, які праз няпоўныя тры гады спыніў сваё існаванне.

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Салігорску

Пэўны час у Беларусі ўвод войскаў у Афганістан лічыўся памылкай, а ветэраны той вайны — ахвярамі савецкага кіраўніцтва, кінутымі паміраць і забіваць самім у далёкую краіну дзеля не вельмі зразумелых мэтаў. 

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Салігорску

Але чым далей, тым больш пра гэтыя ахвяры забываліся, а ўдзел у афганскай вайне стаў у афіцыйнай прапагандзе набываць ролю гераічнага чыну. Пра яго сталі станоўча, як пра «інтэрнацыянальны доўг», зноў гаварыць і высокапастаўленыя вайсковыя чыноўнікі, і прапагандысты. 

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Слуцку

У такім рэчышчы было вытрыманае і сёлетняе адзначанне паўюбілейнай даты, якое праводзілася па ўсёй Беларусі. У некаторых гарадах гэта набывала характар нават касцюмаваных шоу, героямі якіх былі і «ражаныя» афганскія вайскоўцы розных палоў і ўзростаў.

Адзначанне 35-годдзя вываду войскаў у Глуску

Каментары7

  • Чаркашкварка
    15.02.2024
    I вось гэтыя мазаiчныя расейскiя шызiкi улезлi рылам яшчэ у адну вайну, цяпер с суседам.
  • Сорамна, цяжка…
    15.02.2024
    “Сказочый (е) долб@йоб@“ Дзякуй Богу (не ад секты РыПыцы), што бпцька мой ня ўбача гатае ганебнае ды не прыстойнае відовішча… Сапраўдны быў беларус, чалавек, афіцэр, які не жадаў апавядаць аб “подвигах интернационалистов”, а толькі аднойчы, шмат год таму (2002-2002), п’яны, казаў: кірзавы сапог у прыбіральні ад “дзеда” - лепшы стымул быць “дабраахвотнікам”. Ён ніколі не аведаваў “афганские сборища”, ніколі не ўжываў “ільготы”, яму было сорамна за тую вайну, яго нага ніколі не тоапіла на “Остров слёз”. Ганебная вайна, ганебнае імкненне зрабіці з “абсёру ды вар’яцтва” свята… што на здымкпх ў сівых галовах ў паплечнікаў байго бацькі?
  • Славик Сл
    15.02.2024
    Видно, что лукапуты испохабят все людское.
    Пускай клованы также путина с лукой разоденут и отдадут им такую же честь.

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё4

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі31

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць