Грамадства22

Расійскага ваенкара Андрэя Коца затрымалі ў Маскве з марыхуанай

Журналіста «РИА Новости» і брата прапагандыста Аляксандра Коца затрымалі паліцыянты. Пры аглядзе ў яго быў знойдзены скрутак з невядомым рэчывам. Чым усё скончылася?

Андрэй Коц Андрей Коц Andrey Kots
Андрэй Коц. Фота: тэлеграм-канал BAZA

Па даных «Базы», вайсковага карэспандэнта РІА Новости Андрэя Коца затрымалі яшчэ ноччу 10 лютага. Супрацоўнікі паліцыі спынілі мужчыну на вуліцы Дзекабрыстаў у Маскве. Ён прыкметна нерваваўся, таму паліцэйскія вырашылі яго даглядзець.

У журналіста знайшлі скрутак з невядомым рэчывам. Як пазней паказала экспертыза, гэта была марыхуана. Як ваенкар растлумачыў следчым, ён купіў яе толькі што і зняў закладку з тыльнага боку дома.

Як піша «База», Коцу наўрад ці пагражае крымінальная справа. Згодна з расійскім заканадаўствам, для гэтага патрэбна больш за шэсць грамаў рэчыва.

У скрутку ў журналіста было толькі 2 грамы. Цяпер сілавікі шукаюць невядомага, які прадаў журналісту марыхуану. Супраць яго будзе заведзеная крымінальная справа за гандаль наркотыкамі.

Як стала вядома журналістам, Коца адпусцілі. Сам жа мужчына адмовіўся каментаваць «Базе» сваё затрыманне. «Не разумею, адкуль вы ўзялі гэтую інфармацыю, не буду каментаваць», — сказаў журналіст.

Аляксандр і Андрэй — дзеці савецкага і расійскага журналіста Ігара Коца, які быў намеснікам галоўнага рэдактара «Расійскай газеты», а да гэтага працаваў намеснікам галоўнага рэдактара «Камсамольскай праўды» і 10 гадоў займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты «Савецкі спорт».

Чытайце яшчэ:

Якая сітуацыя з наркотыкамі на фронце?

«Пасля ранення ў ім нешта надламалася». Саслужыўцы пра беларускага добраахвотніка, затрыманага за наркотыкі

Маск пракаментаваў інфармацыю, што ён ужывае наркотыкі

Каноплі: складаная гісторыя стаўлення дзяржаў да іх

Каментары2

  • ха
    19.02.2024
    Вы видели, что эти военкоры пишут? Вы считаете, это можно писать не под наркотой?

    Это важная часть производственного процесса. Пришел, дунул косяк или закинул гриба, и вперед - через полчаса тут тебе и двухголовые бандеровцы, и девизия чернокожих американских наемников, и честные выборы путина. Люди честно описывают все, что видят.
  • бабруйчанін
    20.02.2024
    Самуіл Коц.Андрей Коц..100 год таму Кальцоу( Фрідлянд" бабель мехліс йзенщтєйн мієрхольд мандєльштам камісары " політтєхнологі" сесесер чырвонага тэррора чекісты карнікі нквд
    Пасля каб пазбегнуць адказнасці єрєнбургі познеры . зняу будзенаукі " палітєхналагічна" падсунілі " дзяржауны антісіміиізЬмЬ" )) І зараз..усе тыя ж..у першых шэрагах " камісарау карацелей"
    PS У Ізраіле па 9 каналу з ТєльАвіва самыя правыя рускамоуныя у славах ні стрыманыя " жэчь перабіць" да усіх палясцінцау..Мабыць выпадкова?І толькі на 9 канале???))) Ці у дзяцінстве бабеля єренбурга кальцова чыталі??

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі13

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі13

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць