Грамадства2121

Кіраўнік Акадэміі навук прыдумаў паняцце «беларускі свет» і патлумачыў, што гэта такое

Па словах Уладзіміра Гусакова, гэта паняцце актыўна ўводзіцца ва ўжытак.

Уладзімір Гусакоў. Фота: БелТА

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў на моладзевым форуме заявіў, што ў абарот уводзіцца новае паняцце — «беларускі свет».

Са слоў Гусакова, яно ўключае ў сябе «цэлую сістэму агульнанацыянальных каштоўнасцяў — ад старажытнай гісторыі і культуры да сучаснай светабудовы, уключаючы традыцыйны светапогляд беларусаў», піша БелТА.

«Сёння «беларускі свет» — не толькі традыцыі слаўнага мінулага, але і годная сучаснасць, упэўненыя пазіцыі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, міжнароднага супрацоўніцтва, абараназдольнасці, што пераканаўча пацвярджаецца як паўсядзённым вопытам беларускіх грамадзян і нашых гасцей, так і статыстычнымі паказчыкамі і высокімі пазіцыямі ў міжнародных рэйтынгах», — лічыць Гусакоў.

На думку акадэміка, моцным бокам «беларускага свету» застаецца імкненне да кантактаў са знешнім асяроддзем, гатоўнасць успрымаць новы досвед і пераймаць найлепшыя ўзоры.

Гусакоў заявіў, што гістарычны шлях Беларусі мае выключныя асаблівасці. Напрыклад, геаграфічнае становішча, на працягу стагоддзяў было скрыжаваннем некалькіх культур і дзяржаўных утварэнняў, якія ўваходзілі ў вялікія цывілізацыйныя кангламерацыі і вызначалі развіццё еўразійскай прасторы. 

Таксама кіраўнік НАН звярнуў увагу на асаблівасці насельніцтва беларускіх тэрыторый, якія ўбіралі ў свой склад прадстаўнікоў розных этнасаў і нацыянальнасцяў, а таксама на набытую з цягам часу высокую ступень устойлівасці беларускага народа да разбуральных умоў транзітнага існавання.

Зараз паняцце «беларускі свет» будуць усебакова і ўзмоцнена вывучаць і асэнсоўваць.

Каментары21

  • Саша
    12.06.2024
    Гэты дурань даўно ў турме павінен быць.
  • Янка
    12.06.2024
    Якім чынам Беларусь да "еўразійскай прасторы" - незразумела. Перад тым, як несці беліберду пра Беларусь і еўразійства, cпадару Гусакову варта было б глянуць на мапу. Найкарацейшая адлегласць Беларусі (паўдневая кропка Беларусі ў Камарынскім раёне) ад Азіі (месца ўпадзення Дону ў Таганрогскую затоку па лініі галоўнага фарватэру) складае 780 км.
  • Ягеллончик
    12.06.2024
    Ну типа русский мир со знаком качества, как-то так.

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць