Эканоміка77

Узмоцнены кантроль чыгункі на польскай мяжы спыніўся праз 33 гадзіны. Слова за Лукашэнкам

Польскія дыпламаты адзначаюць, што гэта дэманстрацыя магчымасцяў — дакладны сігнал рэжыму Лукашэнкі.

Тэрмінал у Малашэвічах. Фота: PKP Cargotor

Абяцаны ўзмоцнены кантроль тавараў у буйным тэрмінале мытнага афармлення ў Малашэвічах на мяжы з Беларуссю працягваўся 33 гадзіны. Пра гэта паведамляе польская радыёстанцыя RMF FM.

Афіцыйна мытная служба паведаміла аб правядзенні планавых інспекцыйных мерапрыемстваў з мэтай абароны мытнай тэрыторыі ЕС ад прытоку небяспечных грузаў ці рэчываў. Змесціва кантэйнераў, якія трапілі ў Польшчу праз Беларусь (у асноўным з Кітая), старанна правяралася.

Выданне піша, што польскія ўлады прынялі рашэнне аб гэтай форме ціску на рэжым Лукашэнкі зыходзячы з таго, што даходы ад транзіту складаюць значную частку паступленняў у дзяржаўны бюджэт Беларусі.

Акрамя гэтага польскі бок разлічвае, што іх дзеянні выклічуць адпаведную рэакцыю з боку Кітая, які можа прайграць ад блакіроўкі тэрмінала ў Малашэвічах, праз які па сушы ідуць кітайскія тавары на Захад.

Як адзначае выданне, польскія дыпламаты ў неафіцыйных размовах адзначылі, што гэта дэманстрацыя магчымасцяў — дакладны сігнал рэжыму Лукашэнкі аб тым, што польскія ўлады могуць на законных падставах заблакаваць чыгуначны транзіт з усходу праз Беларусь у Еўрасаюз.

Раней па дыпламатычных каналах Варшава патрабавала ад Мінска выдаць забойцу польскага салдата, спыніць міграцыйны ціск на мяжы, вызваліць Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў.

Каментары7

  • Jacek
    04.07.2024
    КС, надеюсь, что скоро ваша смена закончится и пойдёте домой расслабится чарочкой
  • 04.07.2024
    Твой каментар яшчэ раз даказвае. Ўсе звар'яцелыя самапрызначэнцы , захопнікі улады, прызнаюць толькі адзін жалезны доказ - бервяном ў твар .
  • Питон
    04.07.2024
    ну если торговлю начали, то надо и "товар" соответсвующий предлагать, интересный покупателю.. фашиста вон в ШОС приняли единогласно, не смотря на "крики" Китая.. все таки слаба демократия, слаба.. древние греки побаловались и бросили это дело.. видать за *измами разного толка будущее.. ну и за баблом которе не пахнет.. шел 21 век..

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць