Меркаванні2929

Краўцоў: Гуляць у эскалацыю можна, калі ты рэальна валодаеш сілай. Еўропа паставіла адзінае патрабаванне — нуль палітвязняў

Іван Краўцоў у эфіры «Радыё Свабода» патлумачыў сваё бачанне стратэгіі апазіцыі.

Іван Краўцоў Иван Кравцов Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў. Скрын відэа: svaboda-premium / YouTube

Краўцоў заўважыў, яго нашумелы пост у фэйсбуку не столькі пазіцыя, а аналіз сітуацыі для таго, каб прафесіяналы і актывісты маглі задумацца аб прадуктыўнасці стратэгіі і канструкцыі, якую беларуская апазіцыя будуе за мяжою.

«Асноўны тэзіс вельмі просты — гуляць у эскалацыю, гуляць у пазіцыю сілы можна, калі ты рэальна валодаеш сілай. Ці калі ты разумееш, як яе назбіраць. У выпадку, калі ты разумееш, што ў праціўніка, суперніка ёсць перавага ў сіле, то не гуляеш у гульню супрацьстаяння сілай.

Ты прыдумваеш манеўры, праводзіш манеўровыя аперацыі і спрабуеш дасягаць мэт паслядоўна, у тым ліку і адыходнымі шляхамі», — гаворыць Краўцоў.

«Калі за чатыры гады мы зразумелі, што апазіцыя не стала мацнейшай, калі мы зразумелі, што мы не набліжаемся да задач, то, магчыма, варта сабе сумленна адказаць і прызнацца, што рэальнай стратэгіі па дасягненні вынікаў у так званых дэмакратычных сілаў проста няма», — працягвае мужчына.

Краўцоў заўважае, што дэмакратычным сілам быць эфектыўнымі не дазваляе шэраг фактараў. Асноўны з іх — вайна ва Украіне.

«Цяпер вызваленне палітвязняў — галоўная тактычная задача»

Філосаф Павел Баркоўскі лічыць, што пытанне палітвязняў не павінна перакрываць асноўны палітычны парадак дня дэмакратычных сіл, бо ў такім выпадку сістэмных эфектаў не будзе дасягнута. Краўцоў яму апаніруе:

«Усе краіны, у тым ліку Еўрасаюза, амерыканцы, паставілі адзінае патрабаванне — нуль палітвязняў у Рэспубліцы Беларусь. Гэта адзінае афіцыйнае патрабаванне, якое выстаўлена беларускаму рэжыму. Ніхто не гаворыць аб змене ўлады, змене сістэмы дзяржавы.

Ёсць адно патрабаванне — палітычныя вязні. Але гэта не проста так. Таму што маецца на ўвазе, калі пытанне будзе вырашана, калі мы апынемся ў сітуацыі, калі палітвязняў будзе нуль, гэта значыць, што ўнутраная палітычная абстаноўка ў Беларусі стабілізавалася.

Канчатковая мэта — дэмакратызацыя. Але пытанне — ці можам мы дасягнуць гэтай мэты ў гэтым эпізодзе? (…) Я лічу, што ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў цяпер вызваленне палітвязняў — галоўная тактычная задача. (…) Мы ўсе хочам дэмакратызацыі, але тактычна менавіта гэтую задачу можна цяпер толькі рашыць».

«Трэба сказаць праўду — мы проста чакаем развязкі сітуацыі, і проста ў нас розныя амбіцыі»

Краўцоў адзначыў, што не лічыць беларускую апазіцыю за мяжою важным фактарам перамен у Беларусі.

«Калі прастора магчымасцей адкрыецца ўнутры краіны, то дзейнічаць будзе не толькі апазіцыя, якая знаходзіцца за мяжою. Ёсць людзі, якія знаходзяцца ў турме. Лідары, якая нашмат папулярнейшыя за тых, якія цяпер знаходзяцца за мяжою.

Будуць новыя лідары. Ёсць бізнэс, які таксама зацікаўлены ў палітыцы, які сябе яшчэ не праявіў.

Таму сцвярджаць, што «мы захоўваем гэтую святую чашу палітыкі тут у Варшаве, Вільнюсе», для мяне неяк гучыць вельмі самаўпэўнена. І арганізаваць мабілізацыю з-за мяжы — таксама вельмі самаўпэўнена.

Таму трэба сказаць праўду — мы проста чакаем развязкі сітуацыі, і проста ў нас розныя амбіцыі». 

«Радыкальных апазіцыянераў часта ізалююць»

Краўцоў лічыць, што пазіцыя на эскалацыю, радыкалізацыю адносна рэжыму Лукашэнкі можа нашкодзіць і самім прадстаўнікам апазіцыі, якія за гэта выступаюць.

Па словах мужчыны, наяўнасць радыкальнага і ўмеранага крыла ў беларускай апазіцыі — карысна ў выпадку магчымага «круглага стала».

Аднак, заўважае Краўцоў, «пытанне ў тым, што не заўсёды радыкальная апазіцыя — гэта харошая пазіцыя для таго, каб разлічваць на ўдзел у гэтых перамовах».

«Вельмі часта яна прыводзіць да таго, што радыкальных апазіцыянераў ізалююць абодва бакі. Можа быць, яны выконваюць важную ролю псіхалагічнага ціску, але часта яны сябе паказваюць ненадзейнымі партнёрамі (і для Захаду ў тым ліку).

Таму што, калі нашы прадстаўнікі ходзяць і гавораць, што хочуць будаваць «віртуальную дзяржаву», выпускаць пашпарты, каб прызнавалі ўрад, гэта паказвае не зусім адэкватнасць гэтых фігур. І гэта таксама стане праблемай для гэтых фігур».

Каментары29

  • $
    28.08.2024
    Радыкальная, памяркоўная, лізаблюдская, здрадніцкая ... ці яшчэ якая апазіцыя не мела і не мае ніякіх шанцаў на Беларусі. Усе безсэнсоўная мітусьня, ці ўвогуле віртуальная барацьба.
  • 1
    28.08.2024
    Няхай гэты губернскі ванька ідзе следам за рюскім караблём
  • Так
    28.08.2024
    Здаецца Краўцоў фактычна этнічны расеец з пашпартам РБ, калі далей не толькі не можа вывучыць беларускую мову, але яшчэ і бароніць расейскую ў Беларусі і "расейскамоўных" (чытай расейцаў) у Эстоніі.

    Чаму такія рускія выказваюцца на конт беларускай сітуацыі?

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

Замест банкету — турнір змешаных адзінаборстваў. Як Трамп адзначыў 80‑годдзе6

Ці ёсць сярод сілавікоў у турмах і калоніях добрыя людзі? Адказвае Лосік4

У Беларусі забаронена працаваць яшчэ аднаму вядомаму трэнеру, хоць ён нібыта і не ў чорных спісах. Чым правініўся?1

Што скончыцца раней: вайна ці Пуцін? Прагнозы заходніх аналітыкаў17

Глядзіце, як змялеў Мухавец пасля веснавой сушы на Берасцейшчыне ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць