Здарэнні33

«Я не п'яны, я толькі пачаў». У Гродне АМАП страляў у мужчыну з нажом

Мужчына стаў пагражаць сілавікам нажом і нарваўся на групу захопу.

Скрыншот відэа МУС

У Гродне група захопу ў поўным абмундзіраванні затрымлівала п'янага мужчыну з нажом.

У міліцыю патэлефанавалі жыхары пасёлка «Паўднёвы»: яны паведамілі, што 52-гадовы мужчына паводзіць сябе неадэкватна і прыстае да людзей. Мяркуючы па відэа, ён сядзеў каля свайго дома і піў алкаголь.

Калі на месца прыбылі міліцыянеры, мужчына, як паведамляецца, пачаў пагражаць ім нажом. Тады сілавікі выклікалі падмацаванне — байцоў АМАП.

Тыя прыбылі на месца ў поўнай экіпіроўцы. У міліцыянераў і мужчыны завязаўся дыялог. Сілавікі заўважылі, што гарадзенец п'яны, на што той адказаў: «Я не п'яны. Я толькі пачынаю».

На відэа, якое апублікавала МУС, відаць, што мужчына стаіць з нажом у руцэ на ганку свайго дома і пагражае сілавікам перарэзаць камусьці горла. Пасля гэтага ён пачаў рухацца ў бок групы захопу, і міліцыянеры адкрылі агонь па нагах гумовымі кулямі.

Мужчына, нягледзячы на раненні, не ўпаў — ён працягнуў стаяць і мацюкаць сілавікоў. Але ў выніку яго ўгаварылі кінуць нож, каб можна было перавязаць раны.

Паведамляецца, што мужчына ў 2019 годзе быў судзімы за «наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання». Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, накіроўваўся на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Каментары3

  • /
    31.08.2024
    ага... перавязацаць раны... п'янаму судзімаму неадэквату... а раненай у 20-м журналістцы НН ніхто з іх перавязаць рану не прапаноўваў
  • Наканец-та канцэрт па заяўках....
    31.08.2024
    Брыгадзір скорай помачы ні замеціў "страіцеляў" сьветлай Будучыні)) Бедарусу спынілі каравоке-канцэрт паміж чаркай і шкваркай. Эх... іво бы на онліфанс каторы блохер размясціў скокі крыпты можна было на БелАЗы спусціць. Ні парадак
  • Человек
    31.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі33

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць