Свет

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Букмекеры ставяць на Навальнага, але прэмія не ўручаецца пасмяротна.

Нобелеўскі медаль. Фота: Angela Weiss/Pool Photo via AP, File

На Нобелеўскую прэмію міру ў 2024 годзе намінавалі 286 кандыдатаў, сярод якіх Папа Рымскі Францішак. Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі» са спасылкай на Reuters.

Адным з фаварытаў у букмекераў стаў расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які загінуў у лютым у калоніі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

У спісе з Навальным знаходзіцца і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Reuters адзначае, што Навальнаму прэмію прысудзіць не могуць, бо Нобелеўскую прэмію міру не ўручаюць пасмяротна. Зяленскі, відавочна, не пераможа, бо ўзначальвае ваюючую краіну.

У лік фаварытаў сёлета таксама ўвайшлі агенцтва ААН у справах палесцінскіх уцекачоў, Міжнародны суд ААН і генеральны сакратар арганізацыі Антоніу Гутэрыш.

Прысуджэнне прэміі арганізацыі ў справах палесцінскіх уцекачоў выкліча спрэчкі з-за інфармацыі аб тым, што некалькі яе супрацоўнікаў 7 кастрычніка мінулага года маглі быць датычныя да нападу на поўдзень Ізраіля палесцінскай групоўкі ХАМАС. Яна прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Еўрасаюзе.

Нарвежскі нобелеўскі камітэт сёлета можа не прысуджаць прэмію нікому. Такое здаралася 19 разоў у гісторыі прэміі. Апошні раз — у 1972 годзе.

Абвяшчэнне нобелеўскіх лаўрэатаў сёлета праходзіць з 7 да 14 кастрычніка. Лаўрэата прэміі міру абвесцяць 11 кастрычніка (наступная пятніца).

Летась узнагароду атрымала іранская праваабаронца Наргіз Махамадзі. Пазалетась прэмія была прысуджана беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які тады і цяпер знаходзіўся за кратамі і быў асуджаны ў сакавіку 2023 года на 10 гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць