Меркаванні99

Пасольства Польшчы: БТ і АНТ хлусяць

Пасольства Польшчы 26 лютага распаўсюдзіла адмысловы камунікат, дзе адзначаецца непраўдзівасць інфармацыі на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах.

Пасольства Польшчы 26 лютага распаўсюдзіла адмысловае камюніке, дзе адзначаецца непраўдзівасць ці хлуслівасць інфармацыі на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра выпускі навін на тэлеканале БТ. У матэрыялах пра Саюз палякаў у Беларусі з’явілася інфармацыя «аб намеры адарваць і далучыць да Польшчы «цэлыя азначаныя рэгіёны Беларусі на правах усходніх тэрыторый. Аб недахопе ў Польшчы школ для беларускай меншасці, інфармацыю пра паланізацыю і праследаванні беларускай меншасці ў Рэспубліцы Польшча. Пра «паланізацыю» і «пераслед» польскімі ўладамі беларускай нацыянальнай меншасці быў выкарыстаны тэрмін «этнацыд» — напэўна па аналогіі з генацыдам».

«Гэтая інфармацыя выразна не адпавядае рэчаіснасці, — зазначаюць у пасольстве. — У якасці каментарыя няхай паслужыць паведамленне, што ў Польшчы дзейнічаюць у сучасны момант 20 базавых школ, 14 гімназій і некалькі ліцэяў, у якіх прадметы выкладаюцца на беларускай мове».

Таксама пасольства мае прэтэнзіі і да тэлеканала АНТ.

«Публікацыя палемічных матэрыялаў дапускаецца і знаходзіцца ў межах журналісцкай этыкі,

аднак змяшчэнне несапраўднай інфармацыі альбо сумніўнай у значэнні кантэксту ёсць не толькі дрэнным звычаем, але і злачынствам у святле беларускага заканадаўства. Шэраг несапраўдных дадзеных, прадстаўленых да публічнага ведама, можна было лёгка праверыць», — адзначаецца ў камюніке.

«З вялікай занепакоенасцю і шкадаваннем мы ўспрымаем антыпольскую прапагандысцкую кампанію, прапанаваную беларускім дзяржаўным тэлебачаннем, і ацэньваем яе як дрэнны курс у дыялогу паміж нашымі дзяржавамі», — канчаецца зварот да прэсы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць