Ад рэдакцыі1111

Гэтыя штрафы толькі на карысць

Любіць беларус дысцыпліну, што ні кажы.

Пакуль былі малыя штрафы за піццё на вуліцы і балаканне па мабільным за стырном, — ніхто гэтыя рэчы і за парушэнні не лічыў.

Змены ў Кодэксах многіх дысцыплінуюць. У Заходняй Беларусі ў часы Пілсудскага гаспадароў каралі за павалены плот, разбітую вуліцу перад сядзібай.

Людзі бурчэлі, але дагэтуль у заходнікаў больш парадку і менш развалу.

Часам прыходзіцца ўжыўляць у цела грамадства элементы побытавай культуры такім жорсткім спосабам.

Новыя папраўкі ў Адміністратыўным кодэксе празвалі «піўным законам». Згодна з імі, піццё піва ці чарніла ў грамадскім месцы можа абярнуцца штрафам да паўмільёна. Да новаўвядзення люд ставіцца па‑рознаму. «Даўно трэба было гэта зрабіць! — кажуць настаўнікі. — Пілі ўжо нават у крамах, не адыходзячы ад прылаўка. А дзеці ж на гэта ўсё глядзяць, вучацца».

Цяпер у крамах не п’юць — участковыя атрымалі доўгачаканы стымул для шчыльнай працы з «кантынгентам». У вёсцы ўчастковы кожнага выпівоху ведае як аблупленага. Можна адразу караць рублём.

А што значыць для вёскі штраф у паўмільёна пры зімовых заробках у 150 тысяч?

«Хай гарадскіх штрафуюць, яны багацейшыя!» — абураюцца аматары выпіць. Напалохаліся і прадавачкі: правяраюць пашпарты ў падазрона маладых пакупнікоў, выганяюць з крамы апівудаў.

Як вынік — п’яных у працоўны час паменела. «Позна спахапіліся, каб раней, то колькі б сем’яў ды жыццяў збераглі», — кажуць людзі. Але адчуваецца, што ініцыятыва ўладаў знайшла пазітыўны водгук у большасці. Любіць беларус дысцыпліну, што ні кажы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць