На гэты раз у судзе Мінскай вобласці (вул. Свердлава 3). У чацвер, 11 сакавіка, а 14 гадзіне ў Мінску адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда, паводле якога кіраўнічка івянецкага Дому Польскага, Тарэса Собаль, павінна вызваліць памяшканне.
Актывісты непрызнанага ўладамі СПБ на чале з Анжалікай Борыс плануюць наведаць судовае паседжанне. «Мы ізноў едзем каб падтрымаць Тэрэсу Собаль і іншых палякаў з Івянца. Вось толькі ці даедзем?» – напісаў у сваім блогу адзін з лідэраў арганізацыі – Андрэй Пачобут.
Праз пяць дзён, 16-га сакавіка, у Вышэйшым Гаспадарчым Судзе запланаваны разгляд касацыйнай скаргі фірмы «Палоніка». У лютым фірму, якую ўзначальвае А.Борыс, абвінавацілі ў няправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны. У выніку «Палоніку» аштрафавалі на 71 мільён рублёў.
Нагадаем, што ў аўторак, 9-га сакавіка мелі адбыцца першыя сустрэчы супольнай польска-беларускай камісіі па справе СПБ, створанай па дамоўленасці МЗС абедзвюх краін. Аднак учора стала вядома, што праца камісіі пераносіцца на наступны тыдзень.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары