Свет44

Шольц назваў жаданне Трампа абмяняць дапамогу Украіне на рэдказямельныя металы «эгаістычным»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча вылучыць умовы для працягу вайсковай і фінансавай падтрымкі Украіны: яна павінна пастаўляць ЗША каштоўную сыравіну. Федэральнаму канцлеру Германіі Олафу Шольцу гэтая патэнцыйная здзелка не падабаецца, піша Euronews.

Олаф Шольц. Фота: AP

Олаф Шольц асудзіў прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа звязаць далейшую вайсковую дапамогу Украіне з доступам да яе каштоўнай сыравіны.

Гэта было б «вельмі эгаістычна, вельмі эгацэнтрычна» — выкарыстоўваць рэсурсы краіны для фінансавання абаронных магчымасцяў, сказаў Шольц пасля нефармальнага саміту ЕС у Брусэлі 3 лютага.

Па словах нямецкага канцлера, якога цытуе Tagesschau, рэдказямельныя металы павінны быць выкарыстаныя для пасляваеннага аднаўлення Украіны.

«Гэта сур'ёзныя задачы, калі ўлічыць велізарныя разбурэнні. Таму рэсурсы краіны павінны быць выкарыстаныя для фінансавання ўсяго, што неабходна пасля завяршэння вайны», — падкрэсліў Шольц.

Напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што хоча дамовіцца з Украінай аб доступе да рэдказямельных матэрыялаў, неабходных для вытворчасці смартфонаў, электрамабіляў і іншых высокатэхналагічных прадуктаў, у якасці ўмовы для працягу падтрымкі ЗША ў вайне супраць Расіі.

Кіеў, як выглядае, не супраць такога варыянту. Чалавек, блізкі да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, паведаміў выданню Financial Times, што заўвагі Трампа «падобна, адпавядаюць «плану перамогі», прадстаўленаму яму восенню».

Ён сказаў таксама, што Украіна прапанавала Трампу «асаблівыя ўмовы» супрацоўніцтва па ключавых рэсурсах, адзначыўшы неабходнасць іх абароны ад Расіі і Ірана.

Каментары4

  • политзек
    04.02.2025
    сначала он цедил помощь по минимуму, а Таурусы так и не дал, а теперь говорит, что ему не нравится сделка..
    вот именно ЭТО называется эгоистичным и ЦИНИЧНЫМ..
    за три года можно было дать всё, что нужно, тогда и сделок никаких не потребовалось...
    трусливый хорёк...
  • Австрияк
    04.02.2025
    Лицемерный немецкий трус. Худший канцлер за всю современную историю после объединения страны
  • Юнгвар
    04.02.2025
    Почалося те про що вже давно говорилося: боротьба за природні ресурси,за родючі землі,воду тошо...І тут Америка ні чим не краща за Рашку (Гренада,Канада,Україна). Китай без війни захоплює ресурси Африки,Рашка напала на Україну,завтра на Казахстан,Трамп готується силою захопити Канаду та Гренландію...

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць