Грамадства22

Старыя беларускія і савецкія правы кіроўцы будуць несапраўдныя ў Еўропе з 2011 года

Старыя беларускія і савецкія правы кіроўцы будуць несапраўдныя ў Еўропе з 29 сакавіка 2011 года.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела рэгістрацыйна‑экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнагляду УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Гарыновіч.

Ужо цяпер беларускія кіроўцы, якія маюць правы савецкага ўзору, будуць мець праблемы пры ўездзе на тэрыторыю Расіі. А 29 сакавіка 2011 года ўступаюць у сілу папраўкі да Канвенцыі аб дарожным руху, якая была заключана еўрапейскімі краінамі ў Вене ў 1968 годзе. Менавіта таму з сакавіка наступнага года для ўезду ў Еўропу кіроўцам трэба будзе мець правы новага ўзору. Яны будуць выдавацца з ліпеня 2010 года.

Пасведчанне будзе ўяўляць сабой пластыкавую картку. На правах будзе фатаграфія іх уладальніка, яго аўтограф, дзяржнумар аўтамабіля, дата і месца нараджэння кіроўцы і г.д. У афармленні гэтага дакумента будуць выкарыстоўвацца англійская, беларуская і руская мовы. Кошт новых правоў павінен скласці адну базавую велічыню (цяпер 35 тыс.).

Як адзначыў Дзмітрый Гарыновіч, беларускія ўлады пакуль не плануюць прыраўняць правы да дакумента, які засведчвае асобу, як гэты было зроблена, напрыклад, у ЗША

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць