Людміла Ваўчок заваявала залаты медаль на Паралімпіядзе ў Ванкуверы
На Х зімовых Паралімпійскіх гульнях у Ванкуверы беларускія спартсмены заваявалі два медалі — залаты і бронзавы.
У першы працоўны дзень, 13 сакавіка, Васіль Шапцябой заняў трэцяе месца ў біятлоннай гонцы пераследу на 3 км, а 14 сакавіка Людміла Ваўчок першынствавала ў лыжнай гонцы на 10 км, абараніўшы, такім чынам, тытул у гэтай дысцыпліне, заваяваны чатыры гады таму ў Турыне.
У медальным заліку Беларусь займае трэцяе месца (1, 0, 1) пасля Расіі (4, 4, 2) і Украіны (2, 1, 3). Далей ідуць Германія (1, 0, 0), Фінляндыя, Канада, Нарвегія (па 0, 1, 0), Італія і ЗША (па 0, 0, 1). Разыграна 8 з 64 камплектаў узнагарод.
На зімовай Паралімпіядзе ў Турыне зборная Беларусі заваявала 9 медалёў (1, 6, 2).
Каментары