Аўто33

У Беларусі прадаюць Peugeot 407 з унікальнай афарбоўкай і касмічнай цаной

За 20-гадовы дызельны ўніверсал просяць амаль 16 тысяч даляраў.

Фота: av.by

На продаж выставілі Peugeot 407 2005 года выпуску. Пад капотам аўто дызельны рухавік аб'ёмам 2 літры, які працуе ў пары з механічнай каробкай перадач. 

Згодна з апісаннем, 15 тысяч км назад уласнік замяніў родны матор на такі самы, прывезены з Еўропы з прабегам 180 тысяч кіламетраў. Таму ў апісанні прабег пазначаны як 195 тысяч км, хоць па спідометры — 342 500 км. 

Фота: av.by

Сваю машыну ўласнік называе «праектным аўто для сабе». 

Галоўная фішка — афарбоўка, якая, як запэўнівае прадавец, узаконеная ў ДАІ. 

Фота: av.by

Апроч арт-афарбоўкі ў машыны пераробленыя пярэднія фары, заднія ліхтары і акустычная сістэма. 

У аб'яве ёсць спасылка на відэа ў ютуб. Там можна паглядзець, як звычайны дызельны ўніверсал пераўтварыўся ў арт-аб'ект на колах. 

Фота: скрыншот Nifyodov.l / YouTube

Для стварэння падобнай афарбоўкі выкарыстоўваюць адмысловыя маркеры і балончыкі з фарбай. 

Фота: скрыншот Nifyodov.l / YouTube

Цяпер за машыну просяць 15 800 даляраў — гэта ў тры рызы больш, чым сярэдні кошт Peugeot 407 2005 года выпуску.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Адметна, што спачатку за аўто прасілі 21 800, але праз два дні з моманту падачы аб'явы прадавец вырашыў падняць цану да 22 800, а яшчэ праз дзень знізіць адразу на 7 тысяч даляраў. 

Каментары3

  • Сітраен
    19.02.2025
    Наркаманы прадаюць машыну - каму цікава?!
  • Безпрауны B бедарус з 75 клясами ауташколы
    19.02.2025
    Чаму прадаеш таки "пад сябе" арт-абъект? Вось навошта мне патрэбна такая твая афарбоука?
  • Синий трактор
    19.02.2025
    Продавец наверное краски обнюхался пока красил, потому и цена такая

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

Журналісту Кірылу Пазняку і ягонай дачцэ далі турэмныя тэрміны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць