Свет1717

Трамп хоча спыніць фінансаванне для ўніверсітэтаў ЗША, дзе адбываюцца пратэсты. З чым нязгодныя студэнты?

Трамп заявіў, што федэральнае фінансаванне ўніверсітэтаў і школ, якія дапускаюць «нелегальныя» пратэсты, будзе спынена. Агітатараў акцый ён прапануе адправіць у турму ці краіну, адкуль яны прыехалі.

Акцыя студэнтаў у Кентукі. Скрышот: WHAS11 / YouTube

«Амерыканскія студэнты будуць назаўсёды выключаныя або, у залежнасці ад злачынства, арыштаваныя», — напісаў прэзідэнт ЗША ў сацыяльнай сетцы Truth.

3 сакавіка адміністрацыя Трампа прыгразіла адклікаць кантракты па дзяржаўным фінансаванні Універсітэта Калумбіі на суму больш за 50 мільёнаў даляраў праз «бяздзейнасць» ВНУ падчас прапалестынскіх пратэстаў. 

Міграцыйныя ўказы Трампа могуць прывесці да таго, што мільёны студэнтаў пакінуць універсітэты. Але, як пісаў The New York Times, не ўсе студэнты пачалі пратэставаць адкрыта.

Тыя, хто выказваўся, часта рабілі толькі лісты і заявы. У некаторых выпадках урад прымушаў даследчыкаў і кіраўнікоў універсітэтаў маўчаць, патрабуючы, каб яны не размаўлялі з журналістамі.

Цяпер студэнтаў найбольш хвалюе спыненне праграмы DEI, якая адказвала за развіццё разнастайнасці, роўнасці і інклюзіі ва ўніверсітэтах. Указ аб яе спыненні Трамп падпісаў у студзені.

Студэнты лічаць, што праз гэты ўказ многія рызыкуюць страціць свае стыпендыі. Пратэсты праходзяць па ўсім ЗША, а напрыканцы лютага ў Кентукі студэнты цэлы дзень прысвяцілі акцыям у падтрымку DEI.

Ангус Джонстан, гісторык студэнцкіх пратэстных рухаў і прафесар грамадскага каледжа Хостас, сказаў, што ён не здзіўлены тым, што кампусы здаюцца адносна спакойнымі.

За апошнія 20 гадоў, сцвярджае ён, навучальныя ўстановы ў ЗША ўсё менш і менш паблажліва ставіліся да студэнцкіх пратэстаў, кульмінацыяй якіх стала жорсткае падаўленне пратэстаў вясной 2024 года — у некаторых выпадках з арыштамі паліцыяй. З тых часоў многія ўніверсітэты ўвялі новыя — ці ўзмацнілі наяўныя — правілы, якія абмяжоўваюць, калі, дзе і як студэнты могуць праводзіць дэманстрацыі.

Каментары17

  • Трампуська
    04.03.2025
    Вы ж самі гэтага лапідарнага "генія" выбралі. Гэта ж не лукашэнка, які назаўжды скраў выбары 30 гадоў таму.
  • Трамп
    04.03.2025
    Welcome to Belarus!
  • Filipp
    04.03.2025
    Фільм 2025 года "Левакам тут не месца", у галоўнай ролі Трамп!)

Цяпер чытаюць

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»5

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская зайшла па шаўрму да гданьскіх беларусаў ФОТЫ13

У Барселоне збіраюцца абкласці вялікімі зборамі круізных турыстаў

Беларуска не паверыла інтэрнэту і пацягнулася ў Крым33

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна2

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma8

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»5

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць