Свет11

Maxar пацвердзіў, што адключыў доступ Украіны да спадарожнікавых здымкаў па рашэнні ўрада ЗША

Кампанія Maxar Technologies адказала на запыт аддзела фактчэкінгу кампаніі BBC Verify аб адключэнні доступу Украіны да спадарожнікавых здымкаў.

Maxar

«У Maxar ёсць кантракты з урадам ЗША і дзясяткамі краін-саюзнікаў і партнёраў па ўсім свеце, у рамках якіх кампанія надае спадарожнікавыя здымкі і іншыя геапрасторавыя даныя. Кожны кліент самастойна прымае рашэнні аб тым, як выкарыстоўваюцца і з кім яны дзеляцца гэтымі данымі.

Адзін з такіх кантрактаў — GEGD (Глабальная пашыраная праграма пастаўкі даных геапрасторавай разведкі), праграма ўрада ЗША, якая дае доступ да камерцыйных спадарожнікавых здымкаў, атрыманых на замову амерыканскага ўрада. Урад ЗША пастанавіў часова прыпыніць дзеянне ўкраінскіх уліковых запісаў у GEGD», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Для далейшай інфармацыя кампанія прапанавала Бі-бі-сі звярнуцца да прэс-службы Нацыянальнага агенцтва геапрасторавай разведкі.

Нацыянальнае агенцтва геапрасторавай разведкі заявіла Associated Press, што доступ да спадарожнікавых здымкаў быў абмежаваны праз «указ адміністрацыі [прэзідэнта] аб падтрымцы Украіны». Іншых дэталяў ведамства не прывяло.

Пры гэтым, як піша выданне «Эканамічная праўда» са спасылкай на некалькі крыніц ва УСУ, ва ўкраінскіх вайскоўцаў ёсць альтэрнатыўныя шляхі атрымання спадарожнікавых даных.

«Доступ да даных ускладніўся, але планаванне аперацый працягваецца, шукаем больш альтэрнатыў», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.

Раней пра тое, што Maxar, адзін з найбуйнейшых камерцыйных пастаўшчыкоў спадарожнікавых здымкаў, адключыў доступ да іх Украіне, паведамляла ўкраінскае выданне «Милитарный».

Каментары1

  • Андрусь
    08.03.2025
    Яшчэ адзін доказ што Трамп працуе на Крэмль, як і тыя хто хваляць яго

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць